Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія МВФ і ўрад Беларусі абмеркавалі меры стабілізацыі


Захады, якія прымаюцца па стабілізацыі сытуацыі на валютным і спажывецкім рынках і ў эканоміцы Беларусі ў цэлым, абмеркаваныя падчас сустрэчы намесьніка прэм'ер-міністра Сяргея Румаса зь місіяй Міжнароднага валютнага фонду.

Місія МВФ працуе ў Беларусі з 1 па 14 чэрвеня.

"Я хачу абмеркаваць, як разьвіваецца сытуацыя ў Беларусі, што зьмянілася ў параўнаньні з папярэдняй місіяй", — сказаў у пачатку сустрэчы Сяргей Румас, зьвяртаючыся да кіраўніка місіі МВФ Крыса Джарвіса.

Ён таксама зазначыў, што "хоць гэтая місія не разглядае заяўку па аказаньні дапамогі Беларусі, хацелася б вызначыць агульныя падыходы: наколькі МВФ падзяляе тыя меры", якія беларускі бок узгадніў з Антыкрызісным фондам ЭўраЗЭС.

Пры гэтым Румас падкрэсьліў, што ён гатовы адказаць на ўсе пытаньні прадстаўнікоў місіі МВФ аб тых захадах, якія робіць урад Беларусі па стабілізацыі сытуацыі на валютным і спажывецкім рынках і ў эканоміцы ў цэлым.

Як паведамлялася раней, Беларусь разьлічвае прыцягнуць ад 3,5 да 8 млрд. даляраў у межах новай праграмы супрацоўніцтва з МВФ. Заяўку ў МВФ на выдзяленьне стабілізацыйнага крэдыту ўрад і Нацыянальны банк Беларусі накіравалі 31 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG