Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Вештард – новая кіраўніца БСДП (Грамада)


Ірына Вештард, фота з сайту http://smorgon.org/town
Ірына Вештард, фота з сайту http://smorgon.org/town
XIII (паўторны) зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 5 чэрвеня ў Менску абраў кіраўніцай партыі Ірыну Вештард. За яе прагаласавалі 77 чалавек пры адным голасе "супраць", сямёра ўстрымаліся.

Вештард пры абраньні заявіла, што мае намер захоўваць адзінства партыі, не перашкаджаць яе дзейнасьці, «як гэта рабіў былы старшыня партыі Анатоль Ляўковіч».

Яна таксама сказала, што, калі не апраўдае надзей членаў партыі, "без сумненьня пакіне свой пост".

Зьезд таксама ўнёс карэктывы ў статут партыі для таго, каб падаць дакумэнты ў Мін'юст.

Папярэдні зьезд БСДП (Грамада) прайшоў 10 кастрычніка 2010 году. На ім кіраўніком партыі замест Анатоля Ляўковіча быў абраны Анатоль Сідарэвіч. Аднак Мін'юст прызнаў вынікі зьезду, у тым ліку тыя, што датычацца абраньня кіраўніцтва, несапраўднымі ў сувязі з парушэньнямі заканадаўства пры яго падрыхтоўцы.

У студзені 2011 году Мін'юст вынес БСДП (Грамада) два пісьмовыя папярэджаньні ў сувязі з адсутнасьцю дзеяньняў для арганізацыі паўторнага зьезду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG