Урад зацьвердзіў Палажэньне аб парадку атрыманьня ўнікальнага ідэнтыфікатара. Унікальны ідэнтыфікатар — сродак ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры ажыцьцяўленьні адміністрацыйных працэдураў у электроннай форме праз асабісты электронны кабінэт.
Намесьнік міністра абароны Польшчы Міхал Дворчык заявіў журналістам пра існаваньне асьцярогі, што Расея ня выведзе войскі зь Беларусі пасьля вучэньняў «Захад-2017» у верасьні.
Без мэдалёў засталіся беларускія лёгкаатлеты на 16-м чэмпіянаце сьвету ў Лёндане (4-13 жніўня). У першай пяцёрцы мэдальнага заліку: ЗША (10 залатых, 11 сярэбраных, 9 бронзавых), Кенія (5, 2, 4), ПАР (3, 1, 2), Францыя (3, 0, 2), Кітай (2, 3, 2).
Як паведамляе прэс-служба беларускага Міністэрства абароны, з 23 ліпеня для ўдзелу ў вучэньнях у Беларусь пачынаюць прыбываць падразьдзелы матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня Заходняй вайсковай акругі Узброеных сілаў РФ.
За апошнія два гады колькасьць расейскіх турыстаў у Беларусь скарацілася на 15%, паведаміў БелаПАН намесьнік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной 6 ліпеня падчас канфэрэнцыі па брэндынгу дэстынацый у Менску.
Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла пра гэта, выступаючы 6 ліпеня ў Варшаве на саміце «Ініцыятыва трох мораў», дзе кіраўнікі больш дзесяці краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы сустрэліся з кіраўніком ЗША Дональдам Трампам.
На саміце «Ініцыятыва трох мораў» 6 ліпеня ў Варшаве прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце падзялілася асьцярогамі з нагоды будаванай Беларускай АЭС са сваім амэрыканскім калегам Дональдам Трампам.
Расея і Беларусь распачалі ўзгадненьне праекту пагадненьня, які прадугледжвае пераход на расейскія рублі ў разьліках за пастаўкі нафты і газу.
З 6 па 15 чэрвеня на палігоне «Брэсцкі», у Берасьцейсцкім раёне і на ўчастку ракі Мухавец пройдуць сумесныя беларуска-расейска-сэрбскія тактычныя вучэньні «Славянскае братэрства — 2017».
Мянчук Анатоль Новікаў распавёў у «Фэйсбуку», што ў адным са сталічных рэстаранаў сеткі Burger King зрабіў замову на беларускай мове, аднак касірка адказала, што не разумее яго.
Рашэньне набывае сілу 14 чэрвеня. На пачатку году было 18%.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2017 году зьнізіліся на 2,2% да узроўню першых трох месяцаў 2016 году, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі зноў прад’яўляе прэтэнзіі да якасьці беларускай малочнай прадукцыі, а таксама дакладае «пра новыя схемы махлярства пры пастаўках малочнай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь».
Былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча арыштавалі на 5 сутак напярэдадні акцыі 1 траўня. Сёньня ён выйшаў на волю.
Нягледзячы на дасягнутыя дамоўленасьці ў нафтагазавай сфэры з Расеяй, рэцэсія ў Беларусі ў гэтым годзе захаваецца, прагназуюць экспэрты Fitch Ratings.
МСБ на аднаго члена сямʼі з чатырох чалавек з заўтрашняга дня складзе 309,07 рубля (на 10,22 рубля больш за папярэдні паказчык). БПМ прынятыя наступныя: у сярэднім на душу насельніцтва — 183 рублі 82 капейкі (плюс 3 рублі 72 капейкі).
Пагашэньне Беларусьсю доўгу за пастаўкі расейскага газу ў памеры 726,2 млн даляраў ЗША не прывядзе да зьніжэньня золатавалютных рэзэрваў, заявіў журналістам першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Тарас Надольны.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк накіраваў запыт начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама «з просьбай інфармаваньня аб прычынах затрыманьня» удзельнікаў праведзенага 15 сакавіка ў Магілёве «Маршу недармаедаў».
Беларускі бок у ходзе перамоваў настойваў на цане ў 100 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў. Для параўнаньня, у Смаленскай вобласьці аптовая цана газу зараз складае 83,5 даляра за 1 тысячу кубамэтраў.
Сёньня ў Маскве пройдуць чарговыя беларуска-расейскія перамовы ў нафтагазавых пытаньнях. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка.
Загрузіць яшчэ