Кліент папрасіў дапамагчы, але адміністратарка заявіла, што супрацоўнікі не абавязаныя ведаць беларускую мову.
Пасьля гэтага Новікаў на беларускай мове пакінуў запіс у кнізе скаргаў і прапановаў. Аднак адказ яму прыйшоў на расейскай мове, што зьяўляецца парушэньнем закону «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў».
Па гэтым факце мужчына зьвярнуўся са скаргай у Міністэрства юстыцыі, а таксама ў Менгарвыканкам. Ягоны зварот разгледжаны ў адміністрацыі Цэнтральнага раёну.
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Антон Краеўскі паведаміў, што ў дачыненьні да кіраўніка рэстарану складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні за стварэньне перашкод і абмежаваньняў у карыстаньні дзяржаўнай мовай (арт. 22.9 КоАП). Справа перададзена ў суд. Калі супрацоўніцу Burger King прызнаюць вінаватай, ёй пагражае штраф ад чатырох да дзесяці базавых велічыняў (ад 92 да 230 рублёў).