Сьлесар-інструмэнтальшчык з Гомля Анатоль Паплаўны праз суд спагнаў са свайго працадаўцы, сумеснага акцыянэрнага таварыства «Гомелькабель», 100 рублёў маральнай шкоды.
Навасёлкаўская птушкафабрыка ў Веткаўскім раёне на Гомельшчыне не папрацавала і году, як яе перадалі ў дзяржаўную ўласнасьць ды звольнілі 164 супрацоўнікаў з 260. Карэспандэнт Свабоды разьбіраўся ў сытуацыі на месцы.
Паводле актывісткі, у пастанове судзьдзі сказана пра «несанкцыянаванае публічнае выказваньне грамадзка-палітычнай думкі — згодна з артыкулам 23.34 КаАП».
На пытаньне, ці прыедзеце ён яшчэ ў Беларусь у госьці, Віё адказаў: «Калі аднойчы Лукашэнка ня будзе прэзыдэнтам, а правасудзьдзе палепшыцца, то чаму не». Перакладчыца не наважылася агучыць гэты адказ.
Чарнобыльскі ліквідатар, інвалід II групы Васіль Сіліверст, які прыехаў з Калінкавічаў у Ельск, шпіталізаваны ў раённай лякарні пасьля затрыманьня міліцыяй.
18 лістапада амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім усклаў кветкі да помніка беларускаму Герою Ўкраіны Міхасю Жызьнеўскаму — на могілках у вёсцы Сьцяг Працы, што пад Гомлем. Амбасадар Кізім адказаў і на пытаньне пра нядаўняе затрыманьне ў Менску журналіста Ўкраінскага радыё Паўла Шаройкі, раней — паэта Сяргея Жадана, а таксама пра таемнае зьнікненьне ў Гомлі маладога ўкраінца Паўла Грыба.
Суд Гомельскага раёну 15 лістапада пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні падарожніка з Францыі Жаляна Віё. Яго вінавацяць у незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі (ч.2 арт. 295 КК РБ) і незаконным абароце атрутных рэчываў (ч.1 333-1 КК РБ).
Праз тры тыдні пасьля менскага Маршу абураных беларусаў 21 кастрычніка гомельскі ўчастковы інспэктар склаў супраць мясцовай актывісткі АГП Алены Луцковіч пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Двухмэтровая бронзавая фігура міліцыянта ў паваенным кіцелі з ордэнам і мэдалямі, з матацыклам і жэзлам мусіць служыць «патрыятычнаму выхаваньню маладых супрацоўнікаў міліцыі ў сувязі з стогадовым юбілеем міліцыі Беларусі».
Суд Гомельскага раёну 15 лістапада пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні падарожніка з Францыі Жаляна Віё. Яго вінавацяць паводле часткі 2 артыкулу 295 і часткі 1 артыкулу 333-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Юрыст «Вясны» Валянцін Стэфановіч накіраваў скаргу ў пракуратуру Гомельскай вобласьці з тым, каб яна правяла праверку факту прымусовай працы па ўборцы лёну на палетках сельгаспрадпрыемстваў Кармянскага, Буда-Кашалёўскага ды Чачэрскага раёнаў.
7 лістапада ў Гомлі афіцыйна адзначалі стагодзьдзе бальшавіцкага перавароту. У тэатралізаванай рэканструкцыі мясцовыя ўлады імкнуліся аднавіць падзеі стогадовай даўніны.
Судзьдзя Калінкавіцкага раёну Людміла Севасьцянава зь перапынкам у адзін дзень пакарала гомельскіх журналістаў-фрылянсэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына буйнымі штрафамі — кожнага на 40 базавых велічыняў, альбо на 920 рублёў.
2 лістапада, на Дзяды, прадстаўнікі дэмакратычных супольнасьцяў Віцебску і Гомля адведалі могілкі ды месцы сталінскіх расстрэлаў, дзе ўзгадалі беларускіх герояў і пакутнікаў.
У Гомлі жыхары вуліц Кожара і Галавацкага сваімі пратэстамі дамагліся адмены будоўлі камэрцыйнага шматкватэрнага дома з аўтапаркоўкамі на месцы цяперашняга сквэра. Паводле прыблізных падлікаў, пад нож магло пайсьці каля трохсот дрэваў і кустоў.
Курсы ўкраінскай мовы адкрыліся 28 кастрычніка ў Гомельскім цэнтры беларускай мовы і культуры на вуліцы Кірава.
Рэгіянальны прадстаўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў з Гомля не знайшоў абароны ў беларускіх судах і зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека. Яго аштрафавалі за гучную лаянку, хоць пасьля апэрацыі на гартані ён можа гаварыць толькі шэптам.
На ранішнім страйку ў Крыўску механізатары патрабуюць працы, добрага заробку і паважлівага стаўленьня.
Апазыцыйныя актывісты з Гомлю Ўладзімер Няпомняшчых, Віктар Рубцоў і Барыс Анікееў падалі скаргі на ўмовы ўтрыманьня і дзеяньні супрацоўнікаў Гомельскага ізалятару часовага ўтрыманьня і Чыгуначнага РАУС Гомлю.
Курсы ўкраінскай мовы ў Гомлі ініцыявала мясцовая ўкраінская дыяспара, а падтрымала гарадзкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Першыя заняткі прызначаныя на 28 кастрычніка.
Загрузіць яшчэ