«Ідзеш па вёсцы і ўсюды натыкаесься на замкі альбо разруху. Хутка, відаць, і школу закапаюць, бо нічога лепшага прыдумаць ня могуць»
У Рэчыцкім раёне мясцовыя ўлады караюць штрафамі вяскоўцаў, якія зьбіраюць грыбы і ягады і прадаюць пры шашы Гомель-Кобрын. Ад фінансавых пакараньняў, бадай, найбольш пакутуюць жыхары аграгарадка Зашчоб’е.
Экспэдыцыя Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вядзе раскопкі Лоевай гары ў аднайменным мястэчку пры ўтоку ракі Сож у Дняпро. Выглядае, што Лоеў, датай нараджэньня якога лічыцца 1505 год, «пастарэе» яшчэ на 4–5 стагодзьдзяў.
За паўтара дзесяцігодзьдзя з моманту заснаваньня фэст гарманістаў стаў своеасаблівай візытоўкай Ельску — невялічкага райцэнтру на Палесьсі. Тут рвуць мяхі гармонікаў, парушаючы звыклую цішыню, беларусы, украінцы, малдаване, расейцы.
29 ліпеня ў Гомелі на вуліцы Барыса Царыкава невядомы мужчына напаў на пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты актывіста АГП Уладзімера Кацоры.
Толькі дванаццаць з больш як паўтары сотні вылучэнцаў дэмакратычных партыяў уключаныя на Гомельшчыне ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
«Думаю, што судзьдзя сама ня ўпэўненая ў тым правапарушэньні, у якім міліцыя абвінаваціла Жукоўскага. Відэазапіс дакладна паказвае, што Жукоўскі не хуліганіў. Там ёсьць некаторыя прыкметы непадпарадкаваньня, але хуліганства дакладна няма».
Актывістка АГП Алена Луцковіч вядзе збор подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты з музычным суправаджэньнем і бел-чырвона-белым сьцягам. Рэпартаж Свабоды з Калінкавіцкага раёну.
Апошнім часам у дачыненьні да лоеўскіх міліцыянтаў у розныя інстанцыі сталі паступаць скаргі на перавышэньне службовых паўнамоцтваў і беспадстаўны гвалт.
Камісія адмовілася прызначыць «чарнобыльцу» пэнсію паводле зьменшанага ўзросту. Ён перанёс інфаркт, ад войска цярпіць на гіпэртанічную хваробу.
Інфармацыя, датычная выбараў, у памяшканьні камісіі № 32 у Гомелі афармляецца выключна на расейскай мове.
Філіял «Мазырцепласетка» перабраў зь бюджэту звыш 6 мільярдаў недэнамінаваных рублёў. На вінаватага службоўца завялі крымінальную справу.
«Брудныя» ягады выяўлены ў бальшыні раёнаў Гомельшчыны.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Гомельскай вобласьці паведаміла пра заканчэньне дасьледаваньня крымінальнай справы ў дачыненьні да лекара-эндаскапіста — той за хабар дапамагаў прызыўнікам ухіляцца ад вайсковай службы.
Увечары 13 ліпеня ў вёсцы Курганьне Рагачоўскага раёну маланка трапіла ў дзевяцігадовага хлопчыка — пра гэта напісала мясцовая газэта са спасылкай на галоўнага пэдыятра Аксану Мароз.
На Гомельшчыне ад АГП шляхам збору подпісаў ў якасьці патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты вылучаюцца 9 актывістаў.
Выхавацеля дзіцячага дому сямейнага тыпу вінавацяць у гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару і замаху на згвалтаваньне.
Гомельскія сябры грамадзкай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» прааналізавалі, як у шэрагу афіцыйных раённых газэт асьвятляюцца выбары ў Палату прадстаўнікоў.
Гомельскія актывісты Андрэй Аксёнаў і Аляксандар Шарыпаў зладзілі 11 ліпеня на галоўнай плошчы гораду пэрформанс «Наезд».
8 ліпеня на скрыжаваньні дарог у вёсцы Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага раёну распачаўся YIII Рэспубліканскі фэст народнага гумару «Аўцюкі-2016».
Загрузіць яшчэ