Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлопчык, у якога ўдарыла маланка, апрытомнеў


Увечары 13 ліпеня ў вёсцы Курганьне Рагачоўскага раёну маланка трапіла ў дзевяцігадовага хлопчыка — пра гэта напісала мясцовая газэта са спасылкай на галоўнага пэдыятра Аксану Мароз.

Усё здарылася ў двары дома на вачах дарослых. Хлопчык 2007 году нараджэньня гуляў у двары — ён прыехаў да бабулі зь дзядулем на канікулы. Нечакана проста ў яго ўдарыла маланка. Дарослыя не разгубіліся і адразу выклікалі хуткую дапамогу.

Хлопчыка з электратраўмай паклалі ў рэанімацыю Рагачоўскага раённага шпіталю. Пазьней стала вядома, што ён прыйшоў да памяці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG