Судзьдзя Віталь Сямёнаў вынес рашэньне аштрафаваць грамадзянку Расеі Марыю Рымар на 25 базавых велічынь — 525 дэнамінаваных беларускіх рублёў.
Традыцыйны дзень паветрана-дэсантных войскаў адзначылі ў Менску. Каля 200 чалавек сабраліся 2 жніўня на пляцоўцы каля Палацу спорту, побач з «востравам Сьлёз».
16 ліпеня на хутары «Шаблі» прайшоў восьмы фэстываль новага этна «Вольнае Паветра». Цягам канцэртнага маратону на абноўленай сцэне выступілі 15 выканаўцаў і калектываў, якія ў сваёй творчасьці зьвяртаюцца да народных вытокаў — ад аўтэнтычных сьпеваў да фольку ў мадэрновай апрацоўцы.
«Дзіця накрыла сабою, сагнулася, сьмертанька мая прыйшла», — старыя і маладыя жыхары Шаркаўшчыны ўражаныя тарнада, які нарабіў шкоды ў мястэчку.
Дзяржаўная аўтаінспэкцыя Міністэрства ўнутраных спраў адназначыла сёньня 80 гадоў свайго зьяўленьня парадам рэтрааўтамабіляў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Зь дзясятак машын розных часоў правезьлі ветэранаў службы перад інспэктарамі з розных рэгіёнаў Беларусі да Палацу прафсаюзаў, дзе адбыўся сьвяточны канцэрт.
Рэканструкцыя савецкага будынка ДК «Лошыцкі» пачалася ў 2012 годзе, ішла марудна і перарывалася з-за недахопу фінансавання. Усё мусіла скончыцца яшчэ ў траўні, але працы працягваюцца.
У Міністэрстве замежных спраў адкрылася выстава «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...», створаная па матывах аднайменнай апошняй прыжыцьцёвай кнігі народнага пісьменьніка.
У менскай кнігарні «Логвінаў» прайшло адзначэньне першага ў Беларусі Блюмавага Дня (Bloomsday), які ў Ірляндыі і шмат якіх іншых краінах сьвяткуецца аматарамі літаратуры ў памяць пра ірляндзкага пісьменьніка Джэймса Джойса і ягонага рамана «Уліс», падзеі ў якім разгортваюцца цягам аднаго дня — 16 чэрвеня 1904 году — у Дубліне.
Уладзімер Пуцін прыедзе 8 чэрвеня да Аляксандра Лукашэнкі. Прэзыдэнты Расеі і Беларусі возьмуць удзел у трэцім Форуме рэгіёнаў дзьвюх дзяржаў, які праходзіць ў Менску 7-8 чэрвеня.
Уладзімер Пуцін прыедзе 8 чэрвеня да Аляксандра Лукашэнкі. Прэзыдэнты Расеі і Беларусі возьмуць удзел у трэцім Форуме рэгіёнаў дзьвюх дзяржаў, які праходзіць у Менску 7-8 чэрвеня.
Устаноўчая сэсія Беларускага незалежнага кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні. Каля 300 ўдзельнікаў прагаласавалі за ўтварэньне БНК і прынялі яго базавыя дакумэнты.
Парэшткі шкілетаў і крыжы вывозяць на Паўночны палігон бытавога сьмецьця.