Дзяржаўная аўтаінспэкцыя Міністэрства ўнутраных спраў адназначыла сёньня 80 гадоў свайго зьяўленьня парадам рэтрааўтамабіляў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Зь дзясятак машын розных часоў правезьлі ветэранаў службы перад інспэктарамі з розных рэгіёнаў Беларусі да Палацу прафсаюзаў, дзе адбыўся сьвяточны канцэрт.