Частка Лютэранскага сквэру ў Менску была зьнішчана падчас працаў па пашырэньні вуліцы Карла Лібкнехта. Вуліца мае стаць дублёрам праспэкту Дзяржынскага. Падчас пракладкі кабэляў экскаватары выцягвалі парэшткі шкілетаў ды крыжы, потым іх вывозілі на Паўночны палігон бытавога сьмецьця. Сам сквэр быў закладзены ў 1970-я на месцы зьнесеных Лютэранскіх могілак, што існавалі ў Менску зь сярэдзіны 19-га стагодзьдзя. Магільныя пліты былі перанесеныя, а гэтае месца пераабсталявалі ў зону адпачынку для жыхароў раёну.