Уладзімер Пуцін прыедзе 8 чэрвеня да Аляксандра Лукашэнкі. Прэзыдэнты Расеі і Беларусі возьмуць удзел у трэцім Форуме рэгіёнаў дзьвюх дзяржаў, які праходзіць у Менску 7-8 чэрвеня.
Пуцін едзе ў Беларусь, каб гаварыць пра роўныя правы беларусаў і расейцаў і «вывесьці краіны на адзіныя стандарты». Прылёт Пуціна чакаецца а 13-й гадзіне, але на колькі ён спазьніцца, пакуль невядома.
Менск загадзя ўпрыгожылі расейскімі сьцягамі да прыезду расейскага кіраўніка, на праспэкце Незалежнасьці ўключылі навагоднюю ілюмінацыю. У Палацы Рэспублікі да «Дзён Масквы» прайшоў урачысты канцэрт.