Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блюмаў дзень у Менску

У менскай кнігарні «Логвінаў» прайшло адзначэньне першага ў Беларусі Блюмавага Дня (Bloomsday), які ў Ірляндыі і шмат якіх іншых краінах сьвяткуецца аматарамі літаратуры ў памяць пра ірляндзкага пісьменьніка Джэймса Джойса і ягонага рамана «Уліс», падзеі ў якім разгортваюцца цягам аднаго дня — 16 чэрвеня 1904 году — у Дубліне.

Кожны год 16 чэрвеня прыхільнікі Джойса, творчыя людзі і аматары літаратуры па ўсім сьвеце чытаюць тэксты, малююць, сьпяваюць, ладзяць экскурсіі, танцуюць ды п’юць і балююць, як гэта любіў і ўмеў рабіць Джэймс Джойс.

XS
SM
MD
LG