Традыцыйнае шэсьце і мітынг ва ўрочышчы Курапаты з нагоды Дня памяці продкаў Дзяды.
Прэм’ера спэктаклю «Камэра, якую дала мне маці» паводле прозы Сюзаны Кейсэн прайшла ў Менску. Пастаноўка зьвяртае ўвагу на тое, як праблемы, зьвязаныя з рознасьцю паміж паламі ў сэксуальным пляне, глыбока ўплываюць на жыцьцё і псыхічныя працэсы жанчыны.
Радыё Свабода пацікавілася, хто стаяў у пікетах за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці ў апошні дзень збору подпісаў.
Першыя шэсьць кніг ужо выйшлі з друку. Прэзэнтацыя прайшла сёньня ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Ва ўсясьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня праваабаронцы «Вясны» правялі акцыю, на якой раздавалі газэты з заклікам да адмены сьмяротнага пакараньня.
Галасаваньне на выбарах у Палату прадстаўнікоў, 20 тысяч бегуноў у Менску, Курбан-Байрам, радзіма Шымона Пэрэса — падборка найлепшых здымкаў Свабоды за першы восеньскі месяц.
У музэі Максіма Багдановіча адбылася вечарына, прысьвечаная 85-годзьдзю апошняга народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча.
У 2015 годзе непадалёк ад Жодзіна пачалася будоўля прадпрыемства Belgee па вытворчасьці легкавых аўтамабіляў. Генпадрадчык праекту — кітайская карпарацыя CITIC.
12 верасьня а 18-й гадзіне на заклік Мікалая Статкевіча на Кастрычніцкую плошчу ў Менску выйшлі людзі пратэставаць супраць фальсыфікацыі выбараў.
Кандыдаты ў дэпутаты Ўладзімер Падгол і Алесь Таўстыка, якія балятаваліся ад Партыі БНФ па 95-й і 105-й выбарчых акругах адпаведна, зьняліся з выбараў. Пра гэта яна заявілі падчас пэрформансу пад Менскам у Сёмкаве.
Сьвяточны мітынг, прымеркаваны да дня перамогі пад Воршай у 1514 годзе, зарганізаваны Партыяй БНФ прайшоў на прыступках перад Опэрным тэатрам.
Акцыя «Маладога фронту» зьвязаная з агрэсіяй Расеі адносна Ўкраіны: на думку яе ўдзельнікаў, беларусам таксама трэба быць гатовымі да адпору расейскай агрэсіі. За 76 км ад месца правядзеньня акцыі — расейскае мястэчка Клінцы, куды зь нядаўняга часу сьцягваюцца расейскія войскі.
У цэнтры Менску адкрылі помнікі кампазытару Станіславу Манюшку і драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.
Выстава апавядае пра беларусаў, якія ўдзельнічалі ў баях па вызваленьні Італіі ад нямецкіх захопнікаў, пра тых, хто загінуў пад Монтэ-Касіна.
Побач з плякатам «Напішы Лукашэнку. Пазвані. Пажадай» на століку — старыя тэлефонныя апараты: вайсковы, дыскавыя, кнопачныя. Унізе — вельмі старая друкарка з таблічкай: «Актывістам-стукачам».
30 жніўня ў менскай школе № 48 адбыўся выступ Зьмітра Вайцюшкевіча, прысьвечаны памяці Алеся Чаркашына, які год таму загінуў на Данбасе.
26 жніўня кандыдаты ў дэпутаты Ўладзімер Падгол і Алесь Таўстыка правялі чарговую перадвыбарчую акцыю. Яны падалі заяўкі на будучыя пікеты ў сваіх акругах. Прычым кандыдаты 50 разоў хадзілі ў Менгарвыканкам падаваць заявы на кожны пікет. На вуліцы яны таксама трымалі сьцяжкі краінаў, дзе знаходзяцца амбасады і куды Алесь Таўстыка зьбіраецца ехаць.
Каля менскага Палаца спорту адбыўся пікет Партыі БНФ. Некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Загрузіць яшчэ