Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядае будоўля новага заводу па вытворчасьці легкавікоў пад Жодзінам

У 2015 годзе непадалёк ад Жодзіна пачалася будоўля прадпрыемства Belgee па вытворчасьці легкавых аўтамабіляў. Генпадрадчык праекту — кітайская карпарацыя CITIC.

Камандзіраваныя з Кітаю рабочыя і інжынэры складаюць больш за 90% працоўнага кантынгенту. Беларускія субпадрадчыкі выступаюць толькі ў эпізадычных ролях. Згодна з праектнай дакумэнтацыяй, на 120 гектарах тэрыторыі, якая перададзена кітайскаму боку ў арэнду на 99 гадоў, паўстануць пяць прамысловых карпусоў. Тут плянуецца дробнавузлавая зборка, зварка элемэнтаў кузава, афарбоўка. Пакуль усе машыны зьбіраюцца з гатовых фрагмэнтаў.


XS
SM
MD
LG