Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску адкрылі помнік Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу

У цэнтры Менску адкрылі помнікі кампазытару Станіславу Манюшку і драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.

Скульптурная кампазыцыя стваральнікам беларускай нацыянальнай клясычнай опэры была сьвяточна адкрыта ў сквэры каля ратушы на плошчы Свабоды.

Аўтары скульптуры — Леў і Сяргей Гумілеўскія. Пра ўсталяваньне помнікаў Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу стала вядома ў студзені 2016 году. Потым Менгарвыканкам правёў конкурс на стварэньне скульптурнай кампазыцыі.

Помнікі ўсталявалі ў гістарычнай частцы Менску — Верхнім горадзе. Менавіта тут разьмяшчаўся Менскі гарадзкі тэатар, дзе ў 1852 годзе ўпершыню была пастаўлена опэра «Сялянка» Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Гэта быў першы выпадак, калі беларуская мова загучала са сцэны.


XS
SM
MD
LG