Творы Сапфо, Пэтраркі, Рансара, Шэксьпіра, Гётэ, Габрыэлы Містраль падаюцца ў перакладах прадстаўнікоў некалькіх перакладчыцкіх пакаленьняў — ад Уладзімера Дубоўкі і Юркі Гаўрука да Ганны Янкуты і Антона Францішка Брыля.
Усе выданьні маюць кішэнны фармат, сярэдні кошт аднаго асобніка — тры з паловай дэнамінаваныя рублі.
У плянах выдаўца на бліжэйшы час — выдаць у сэрыі лірыку Рыльке, Хаяма, Катула, Гёльдэрліна, Каханоўскага, Апалінэра, Катры Валы... Агулам у сэрыі мяркуецца выпусьціць каля 75 кніг.
Усе кніжкі маюць афармленьне, распрацаванае колішнім выпускніком Коласаўскага ліцэю Марцінам Русецкім.