Мост праз раку Прыпяць, які злучае Жыткавічы і Тураў, адновяць да канца 2018 году. Цяпер, калі рака разьлілася, аўтамабілісты карыстаюцца часовай дарогай і пантонам. Плянуецца,што хутка яшчэ запрацуе паром, які адмыслова вырабілі на Пінскім судабудаўнічым заводзе.