17 лютага ў касьцёле Сьвятога Роха ў Менску прайшла цырымонія перапахаваньня праху Магдалены Радзівіл — беларускай мэцэнаткі першай паловы ХХ стагодзьдзя. На ўрачыстасьць з-за мяжы прыехалі прадстаўнікі сям’і — Радзівілы і Замойскія.
Урну з прахам зьмясьцілі ў левай сьцяне касьцёлу. Нішу з урнай закрылі шыльдай, на якой зьмешчаны партрэт Магдалены Радзівіл.