Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўкраінцы галасуюць за новага прэзыдэнта. ВІДЭА


​​31 сакавіка беларускія ўкраінцы галасуюць у Менску на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны.

Усяго ў Беларусі зарэгістравана каля 12 000 украінскіх выбарцаў, якія аднесеныя да двух участкаў: у амбасадзе Ўкраіны ў Менску і ў генконсульстве ў Берасьці.

На ўчастку працуюць назіральнікі ад кандыдатаў і Сусветнага кангрэса ўкраінцаў. У сьпісах украінскіх выбарцаў у Беларусі ёсць людзі, якія паходзяць з Данбаса і Крыма, яны стаяць на консульскім уліку.

На ўчастак у Менску прыходзілі ўкраінскія грамадзяне родам з Крыма і Данецка, якія пераехалі ў Беларусь яшчэ да расейскай анэксіі Крыму і агрэсіі на Данбасе, а таксама была сям'я з Горлаўкі, якая 2 гады таму пакінула свой дом, уцякаючы ад вайны. Усе яны казалі, што спадзяюцца на аднаўленьне міру і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, каб можна было наведваць сваіх родных у Крыме і Данбасе.

Беларускія ўкраінцы спадзяюцца, што выбары прэзыдэнта 31 сакавіка прынясуць мір і аднаўленьне цэласнасьці Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG