Альгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч. Нарадзіўся 31 студзеня 1975 г. у Менску. Беларускі пісьменьнік і перакладнік. Скончыў філялягічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту.
Працаваў настаўнікам, журналістам, некалькі апошніх гадоў стала займаецца літаратурнай працай. Быў адным са стваральнікаў і лідэрам панк-гурту «Правакацыя», актыўным удзельнікам моладзевага творчага руху «Бум-Бам-Літ», сябра літаратурнай суполкі «SCHMERZWERK».
Пісаць пачаў яшчэ школьнікам. Цяпер ён — аўтар некалькіх кнігаў прозы.
Творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэскую, украінскую, баўгарскую, славенскую мовы.
Аўтар Альгерд Бахарэвіч
-
00:01, 26 сьнежань 2013
26 сьнежня 1926 адбылася прэм’ера першага беларускага фільму «Лясная быль»
-
00:01, 23 сьнежань 2013
23 сьнежня 1888 ван Гог адразае сабе вуха
-
00:01, 12 сьнежань 2013
12 сьнежня 1913 у Флярэнцыі знаходзяць скрадзеную зь Люўру «Мону Лізу»