Ліст быў амаль што з таго сьвету. Але той, хто адпраўляў яго, да тамтэйшай пошты з анёламі ў акенцах так і не дайшоў. Павярнуў назад — каб пазьней напісаць сэнтымэнтальны дэтэктыў, над якім будзе мучыцца палова чалавецтва.
«Браце, ласкавы мой дружа! Усё вырашана! Мне прысудзілі чатыры гады крэпасьці (здаецца, Арэнбурскай) і потым у шарагоўцы. Сёньня 22 сьнежня нас завезьлі на Сямёнаўскі пляц. Там усім нам прачыталі сьмяротны прысуд, далі прыкласьціся да крыжа, пераламалі над галавой шпагі і зладзілі перадсьмяротны туалет (белыя кашулі). Затым трох паставілі да слупа для пакараньня. Я стаяў шостым, выклікалі па трое, я стаяў у другой чарзе, значыць, мне заставалася жыць ня больш за хвіліну. Я ўспомніў цябе, браце мой, усіх тваіх; у апошнюю хвіліну толькі ты быў у думках маіх, толькі тут я даведаўся, як люблю цябе, браце мой мілы! Я пасьпеў таксама абняць Пляшчэева, Дурава, што былі побач, і разьвітацца зь імі. Урэшце ўдарылі адбой, прывязаных да слупа прывялі назад і нам прачыталі, што яго імпэратарская вялікасьць дараваў нам жыцьцё. Затым абвясьцілі сапраўдныя прысуды...»
Так 22 сьнежня (паводле старога стылю) 1849 году адстаўны інжынэр-паручнік і малады, але ўжо даволі вядомы літаратар Фёдар Дастаеўскі памёр і нарадзіўся зноў. Як там расказваў адзін ідыёт? Дзьве хвіліны на тое, каб разьвітацца зь сябрамі, дзьве — на тое, каб падумаць пра сябе, і адна, апошняя хвіліна, каб агледзецца. А потым — зьліцца з промнямі на бізантыйскім залачоным даху сабора.
Невядома, як там насамрэч усё выглядала ў той дзень. Цалкам магчыма, што не было ніякай карэты экспрэс-маршруту і афіцэра, які імчаў у ёй, каб, задыхаючыся, за некалькі сэкундаў да таго, як добрыя мужыкі-салдаты націснуць на куркі ружжаў, пракрычаць на марозе, што дыскатэка адмяняецца і яго імпэратарская вялікасьць перадумалі. Ёсьць сьведчаньні, што расстрэльная каманда ўсё ведала, а адзін з выканаўцаў прысуду нават пасьпеў шапнуць некаторым «дзяржаўным злачынцам», што ніхто іх расстрэльваць не зьбіраецца. Калі й так, дык шапнуць пасьпелі далёка ня ўсім. Змоўнік Грыгор’еў, напрыклад, звар’яцеў у гэтыя пяць хвілінаў, а змоўнік Дастаеўскі зрабіўся геніем. Для дзяржавы, якая любіць браць тое, што ёй не належыць, гэта была дастатковая сатысфакцыя.
Зрэшты, ня так гэта й важна: каму пасьпелі шапнуць, а каму не. Важна іншае:
«...Самы моцны боль, можа быць, ня ў ранах, а што вось ведаеш напэўна, што вось праз гадзіну, потым празь дзесяць хвілін, потым праз паўхвіліны, потым зараз, вось зараз — душа зь цела вылеціць, і што чалавекам ужо болей ня будзеш, і што гэта напэўна: галоўнае, што напэўна».