Мянчук Уладзімер Вашкевіч, які называе сябе арнітолягам-аматарам, зьвярнуўся праз Інтэрнэт да жыхароў беларускай сталіцы. Справа ў тым, што пры канцы мінулага тыдня на водаканале, што непадалёк ад ТЭЦ і Чэрвеньскага рынку, ён убачыў некалькі памерлых ад холаду лебедзяў. Менскі пэнсіянэр заклікаў грамадзкасьць гораду дапамагчы выратаваць гэтых прыгожых птушак — часьцей прыяжджаць на канал, браць з сабой корм для лебедзяў, а таксама палкі-багры, каб было чым разьбіваць палонку.