Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна выслала беларускага дыплямата ў адказ на шпіёнскі скандал

абноўлена

Прозьвішча пакуль не называецца, але вядома, што высланы першы сакратар амбасады Беларусі ва Ўкраіне.

Мар'яна Беца, архіўнае фота
Мар'яна Беца, архіўнае фота

Пра высылку беларускага дыплямата паведаміла прэсавая сакратарка МЗС Украіны Мар'яна Беца:

«У сувязі з тым, што беларускі бок абвясьціў «пэрсонай нон-грата» і выслаў украінскага дыплямата, Украіна, кіруючыся прынцыпам узаемнасьці, таксама выслала беларускага дыплямата з краіны».

Яна не ўдакладніла прозьвішча беларускага дыплямата, але вядома, што высланы першы сакратар амбасады Беларусі ва Ўкраіне.

Намесьнік кіраўніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Шупляк адмовіўся камэнаваць Свабодзе гэтыя зьвесткі, «не хацеў бы пра гэта гаварыць».

Падчас заявы пра выкрыцьцё «ўкраінскай шпіёнскай сеткі» КДБ Беларусі заявіў таксама, што працу шпіёнаў каардынаваў супрацоўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Ігар Скварцоў, які дзейнічаў як супрацоўнік амбасады. Скварцова абвясьцілі «пэрсонай нон-грата».

Амбасадар Украіны Ігар Кізім раней заявіў, што затрыманы журналіст Паўло Шаройка проста сябраваў са Скварцовым («З Паўлом тут у амбасадзе ўсе сябравалі»). Ноту пра абвяшчэньне Скварцова «пэрсонай нон-грата» ён назваў «лухтой», але адзначыў, што павінен яе выконваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG