Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны абвясьціла афіцыйныя вынікі выбараў прэзыдэнта, згодна зь якімі новаабраным кіраўніком дзяржавы прызнаны актор і бізнэсовец Уладзімір Зяленскі.
У Алеўскім і Оўруцкім раёнах Жытомірскай вобласьці на адлегласьці 5 кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю гараць лясы на тэрыторыі 15 гектараў.
Ухваленьне Вярхоўнай Радай Украіны моўнага закону стала лягічным завяршэньнем актыўнай украінізацыі дзяржаўнага жыцьця. Але засталіся і тыя, хто не падтрымліваюць закону аб функцыянаваньні дзяржаўнай мовы.
Украінскае прадпрыемства «Укртранснафта» працягвае транзыт нафты па паўднёвай галіне магістральнага нафтаправоду «Дружба» ў плянавым рэжыме.
Паўгода спатрэбілася Вярхоўнай Радзе Ўкраіны, каб разгледзець і ўхваліць закон «Аб забесьпячэньні функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай»: у першым чытаньні праект закону быў ухвалены 4 кастрычніка 2018 году, а разгляд у другім чытаньні пачаўся сёлета 28 лютага.
Пятро Парашэнка і каманда Ўладзіміра Зяленскага адрэагавалі на ўказ прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб спрошчанай выдачы расейскіх пашпартоў жыхарам Данбасу.
Украіна пасьля прэзыдэнцкіх выбараў апынулася пад пагрозай паліўнай блякады з боку Расеі і Беларусі. Свабода высьвятляла, як украінскія ўлады і рынак рэагуюць на гэтую пагрозу.
У сувязі з указам Уладзіміра Пуціна аб спрошчанай выдачы расейскіх пашпартоў жыхарам Данбасу Ўкраіна зьвярнулася ў Раду бясьпекі ААН.
Праваахоўныя органы Беларусі зьвярнуліся да ўладаў Украіны з патрабаваньнем выдаць жыхара Гомля, якога шукаюць зь ліпеня 2015 году праз падазрэньне ў махлярстве ў вялікіх памерах.
«Ёсьць увесь сьвет, дзе можна набываць якасныя нафтапрадукты», — заявіў кіраўнік украінскага ўраду Ўладзімір Гройсман, кажучы пра забарону Расеі на пастаўкі ва Ўкраіну нафты і нафтапрадуктаў.
Свабода вывучыла перадвыбарчыя заявы і абяцаньні пераможцы на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, супаставіла іх з чаканьнямі выбарцаў і буйнога капіталу ды рэальнымі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы.
Ва Ўкраіне падлічваюць вынікі галасаваньня, якое адбылося ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 21 красавіка.
Свабода сабрала важныя факты пра новага прэзыдэнта Ўкраіны.
Паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу, сёмым прэзыдэнтам Украіны абраны актор і бінэсовец Уладзімір Зяленскі, за якога прагаласавалі 73 % выбарнікаў.
Паводле інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны, паводле стану на 15 гадзін у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў узялі ўдзел больш як 45% грамадзян. Выбарчыя ўчасткі закрыюцца а 20-й гадзіне, і толькі пасьля гэтага выбаркамы пачнуць падлічваць галасы.
У ЦВК Украіны сьцьвярджаюць, што у другім туры галасаваньня на выбарах прэзыдэнта назіраецца большая актыўнасьць грамадзян, чым у першым. На дадзены момант ужо прагаласавалі амаль 20 % выбарнікаў.
На Нацыянальным спартовым комплексе «Алімпійскі» адбыліся дэбаты між двума кандыдатамі на прэзыдэнта Ўкраіны — Пятром Парашэнкам і Ўладзімірам Зяленскім.
Рэпартаж Свабоды з гораду Чуднава Жытомірскай вобласьці, дзе апошнія гады жыў і памёр беларуска-польскі пісьменьнік Ян Баршчэўскі і дзе на гэтым тыдні знайшлі ягоную надмагільную пліту.
Актор і бізнэсоўца Ўладзімір Зяленскі, якому прагназуюць перамогу на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, упершыню назваў і паказаў прадстаўнікоў сваёй каманды.
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны распавёў у інтэрвію пра перадвыбарчую сытуацыю ва Ўкраіне і адказаў, ці бачыць пагрозу, што падзеі пачнуць разьвівацца па беларускім сцэнары.
Загрузіць яшчэ