Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы рэктар Кіеўскага ўнівэрсытэту заклікаў навуковую раду тэрмінова пазбавіць Лукашэнку званьня ганаровага доктара


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Уладзімір Бугроў, новы рэктар Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту (КНУ) імя Тараса Шаўчэнкі, заклікаў усіх чальцоў навуковай рады гэтай навучальнай установы тэрмінова пазбавіць Аляксандра Лукашэнку званьня ганаровага доктара.

«Мяркую, што Аляксандар Лукашэнка не зьяўляецца годным званьня ганаровага доктара КНУ імя Тараса Шаўчэнкі, а ягоныя супрацьзаконныя дзеяньні супярэчаць каштоўнасьцям нашага ўнівэрсытэту. Менавіта таму я зьвяртаюся да навуковай рады КНУ з заклікам тэрмінова разгледзець пытаньне пазбаўленьня Лукашэнкі ганаровага статусу на сваім пасяджэньні», — напісаў Уладзімір Бугроў на сваёй старонцы ў Facebook.


Уладзімір Бугроў прызначаны сёлета рэктарам Кіеўскага ўнівэрсытэту. Ён перамог на выбарах іншых кандыдатаў на гэтую пасаду.

Новы рэктар КНУ дадаў, што глыбока ўражаны і занепакоены падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі, асабліва «нядаўнім нападам на самалёт, які ў Эўропе ўжо назвалі „актам пірацтва з боку беларускай улады“ на чале з самаабвешчаным прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам».

Аляксандру Лукашэнку 2 лістапада 2009 году было прысвоена званьне ганаровага доктара Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі.

Дыплём, мантыю і ганаровы знак кіраўніку Беларусі ўручыў рэктар унівэрсытэту акадэмік Леанід Губерскі 5 лістапада 2009 году — у часе візыту Лукашэнкі ў Кіеў. Сёлета Леанід Губерскі ня ўдзельнічаў у выбарах рэктара.

  • На сёньняшні дзень званьне ганаровага доктара Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі маюць 99 асобаў, у тым ліку колішнія кіраўнікі Казахстану, Грузіі, Таджыкістану, Азэрбайджану, Узбэкістану і шэрагу эўрапейскіх краін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG