Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўзмацняе ахову мяжы зь Беларусьсю падразьдзяленьнямі хуткага рэагаваньня


Беларуска-украінская мяжа. Ілюстрацыйнае фота.
Беларуска-украінская мяжа. Ілюстрацыйнае фота.

Старшыня Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Сяргей Дэйнэка заявіў, што ўкраінскі бок дзеля нацыянальнай бясьпекі ўзмацняе тэхнічныя і інжынэрныя магчымасьці аховы мяжы зь Беларусьсю.

«Гэта тычыцца ўсяго ўчастку, у тым ліку і мяжы зоны адчужэньня. І хоць сёньня абстаноўка на мяжы з Рэспублікай Беларусь стабільная, а ахова мяжы ажыцьцяўляецца ўзмоцнена, мы і далей узмацняем нашы тэхнічныя і інжынэрныя магчымасьці. Мы мусім забясьпечыць нацыянальную бясьпеку Ўкраіны ад усіх магчымых пагроз», — заявіў Сяргей Дэйнэка пасьля паветранага маніторынгу мяжы ў Жытомірскай вобласьці.

У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны паведамілі, што праведзена праверка выкарыстаньня бесьпілётных авіяцыйных комплексаў і патрульных катэраў на рачным участку, а таксама ў межах зоны адчужэньня. Асобную ўвагу скіравалі на ўзмацненьне аховы мяжы зь Беларусьсю падразьдзяленьнямі хуткага рэагаваньня, у тым ліку 10-га асобнага атраду апэратыўнага рэагаваньня «Дазор».

Мяжа Ўкраіны зь Беларусьсю мае працягласьць 1084 кілямэтраў. Яна цалкам дэлімітаваная, і цяпер адбываецца супольная дэмаркацыя дзяржаўнай мяжы. На зямлі ўжо ўсталявалі больш як 1,5 тысячы памежных знакаў. З прычыны пандэміі гэтая дзейнасьць крыху запаволілася.

Ад пачатку пандэміі ўкраінскі ўрад закрыў на беларуска-ўкраінскай мяжы 14 пунктаў пропуску, функцыянуе толькі сем асноўных міжнародных пунктаў пропуску аўтамабільных зносін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG