Гюнэш — турэцкі бізнэсмэн. У Беларусі жыве 7 гадоў, нарадзіў тут сына, працуе ў фірме, якая займаецца вопраткай супрацоўнікаў гатэляў. Пра беларусаў адгукаецца вельмі добра, хваліць і Аляксандра Лукашэнку. А вось свайго прэзыдэнта Рэджэпа Тайіпа Эрдагана ня любіць. Чаму?