Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» зьніжае цэны на квіткі: на частку рэйсаў і толькі на заказаныя праз сайт цягам двух наступных дзён


Пра зьніжэньне цэнаў ажно ўдвая паведаміў Анатоль Гусараў, генэральны дырэктар «Белавія». Акцыя пачнецца апоўначы 3 лістапада, а закончыцца ўжо празь дзень. Але тычыцца акцыя будзе рэйсаў з 3 лістапада да 31 сакавіка будучага году. Істотнае абмежаваньне: гаворка пра квіткі толькі на наўпроставыя і рэгулярныя рэйсы кампаніі, акрамя рэйсаў у Бэйрут, і толькі на квіткі, заказаныя на сайце «Белавія». Таксама ёсьць і іншыя нязначныя выняткі, пра якія можна даведацца на сайце.

Акцыя «Белавія» прымеркаваная да прафэсійнага сьвята авіятараў — Дня цывільнай авіяцыі, паведаміў Анатоль Гусараў.

Назіральнікі адзначаюць, што ў сакавіку падчас акцыі «Белавія» сайт кампаніі на нейкі час спыніў сваю работу празь вялікую колькасьць наведнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG