Інцыдэнт здарыўся ў траўні 2016 году ў школьным кабінэце, дзе былі толькі нападнік і ягоная ахвяра. Паводле сьледзтва, вучань нанёс настаўніцы 17 удараў нажом, і гэта быў менавіта замах на яе жыцьцё.
Невядома, ці прызнае сябе юнак вінаватым. Крыніцы паведамляюць, што ён толькі адзін раз падчас сьледзтва даў паказаньні, а потым расказваць сьледчым пра здарэньне адмовіўся. За час знаходжаньня пад вартай школьніку не дазвалялі спатканьняў з бацькамі. Яму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.
Экспэртыза прызнала, што школьнік пры сьвядомасьці, аднак суд вырашыў праводзіць працэс за зачыненымі дзьвярыма. У якасьці сьведак суд дапытае таксама аднаклясьнікаў абвінавачанага. Бацькі некаторых вучняў, якім выкладала пацярпелая, казалі, што яшчэ да інцыдэнту прасілі кіраўніцтва гімназіі замяніць настаўніцу рускай мовы і літаратуры, але да іх не прыслухаліся.