Усяго 400 ваеннаабавязаных будуць прызваныя цягам некалькіх дзён у дзьве вайсковыя часткі — у 231 артылерыйскую брыгаду і адну з мэханізаваных брыгад, якія камплектуюцца прызыўнікамі Менску, а таксама Менскай, Віцебскай і Магілёўскай абласьцей.
Пра гэта паведамляе Мінабароны Беларусі. Прызыў праводзіцца ў межах комплекснай праверкі баяздольнасьці Ўзброеных сіл Беларусі, ён пачаўся 1 лютага, але на колькі дзён заплянаваныя зборы «партызанаў», вайскоўцы не паведамляюць. Мэта вайсковых мерапрыемстваў, паводле сайту Мінабароны — «падрыхтоўка да выкананьня задач па прызначэньні».