Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кулакова асудзілі на 10 сутак, вынікі судоў над Афнагелем і Касаваравым «засакрэцілі»


Леанід Кулакоў, архіўнае фота
Леанід Кулакоў, архіўнае фота

Пасьля абеду 23 сакавіка ў Партызанскім і Маскоўскім раённых судах Менску праходзілі працэсы над грамадзкімі актывістамі, якіх затрымалі напярэдадні.

У Першамайскім судзе Менску на 10 сутак асуджаны актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў, якога затрымалі ва ўласнай кватэры. Леаніда Кулакова пакаралі за правядзеньне 13 сакавіка несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку «Хартыі-97». Паводле міліцыі, Леанід Кулакоў удзельнічаў у вывешваньні расьцяжкі «Свабоду Хартыі-97» на агароджы парку Чалюскінцаў у Менску. 21 сакавіка за тую ж акцыю пакаралі 10 суткамі арышту актывіста Максіма Вінярскага.

У той жа час у Маскоўскім судзе Менску адбыліся працэсы над актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Яўгенам Афнагелем і Арцёмам Касаваравым з «Моладзі БНФ».

Яўгена Афнагеля міліцыянты затрымалі ў ягонай кватэры раніцай 23 сакавіка, Арцём Касавараў быў затрыманы 22 сакавіка каля будынка МУС. Судзіла Яўгена Афнагеля судзьдзя Тацяна Матыль, вядомая ўдзелам у шматлікіх працэсах над актывістамі апазыцыі. На 17 гадзіну дня ў канцылярыі па адміністрацыйных справах Маскоўскага раённага суду адмаўляліся паведаміць вынікі працэсаў над Яўгенам Афнагелем і Арцёмам Касаваравым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG