Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Берасьцем пройдуць сумесныя манэўры з расейскімі дэсантнікамі, якія ваявалі ў Чачні, Грузіі і Крыме


Ілюстрацыйнае фота. Расейскія дэсантнікі на рэпэтыцыі параду ў Менску, 2016 год
Ілюстрацыйнае фота. Расейскія дэсантнікі на рэпэтыцыі параду ў Менску, 2016 год

Пад Берасьцем пачынаюцца сумесныя тактычныя манэўры падразьдзяленьняў сілаў спэцыяльных апэрацый беларускага войска і паветрана-дэсантных войскаў расейскай арміі.

Ад беларускага войска ў манэўрах будуць удзельнічаць вайскоўцы 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, якая базуецца ў Берасьці, ад расейскіх узброеных сілаў — дэсантнікі 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі з-пад Пскова.

Усяго ў манэўрах возьмуць удзел да батальёну вайскоўцаў.

«Манэўры пройдуць на палігоне Берасьцейскі. 9 красавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё манэўраў, а актыўная фаза пройдзе з 10 па 12 красавіка, плянуюцца баявыя стрэльбы і дэсантаваньне», — паведамляе Мінабароны Беларусі.

76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія вядомая ўдзелам у абедзьвюх чачэнскіх войнах 1994-1995 і 1999-2004 гадоў, у вайне ў Грузіі ў 2008 годзе і анэксіі ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе. Інфармацыйныя крыніцы ў Пскове паведамлялі і пра ўдзел байцоў 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі ў баях на Данбасе, што камандаваньне расейскіх войскаў адмаўляе.

Пскоўскія дэсантнікі ў Менску — «найбольш танны спосаб дэманстрацыі саюзьніцкай вернасьці»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG