На пляцоўцы за прахадной Менскага трактарнага заводу (МТЗ) адбываецца мітынг рабочых.
Інжынэрна-тэхнічны работнік БелАЗу ў размове з карэспадэнтам Свабоды расказаў падрабязнасьці тэрміновага сходу з удзелам адміністрацыі, на які не пусьцілі прэсу.
Аб 11 гадзіне каля прахадной заводаўпраўленьня сабраліся работнікі і жыхары Жодзіна — каля 300 чалавек. Да іх выйшаў старшыня Жодзінскага гарвыканкаму Дзьмітры Заблоцкі
Каля дома 108 на вуліцы Савецкай у Берасьці другі дзень зьяўляюцца жывыя кветкі — гэтак берасьцейцы выказваюць салідарнасьць зь месьцічам, кроў якога пралілася на гэтым месцы падчас падзеяў 11 жніўня.
«Наша ніва» падзякавала прэс-службе МУС і прэс-сакратарцы Вользе Чамаданавай.
У Берасьці міліцыянты «стралялі на паражэньне», адзін пратэстовец паранены.
Паводле інфармацыі МУС, каля 23.00 адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць нявызначаную выбуховую прыладу ў бок спэцназаўцаў. Яна выбухнула ў руцэ, ён атрымаў сьмяротныя траўмы.
У Фрунзенскім раённым судзе 10 жніўня пачаўся працэс над кіраўніцай штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай Марыяй Мароз, якую затрымалі 8 жніўня каля штабу Ціханоўскай.
У Менску ачапілі плошчу Незалежнасьці, усе выхады на плошчу Незалежнасьці закрытыя, перадае карэспандэнт Свабоды.
На 42-м участку Першамайскага раёну на 40 хвілін спынялася галасаваньне. Прычына — не хапіла бюлетэняў.
Людзі галасуюць на ўчастках № № 2 і 3 у Цэнтральным раёне Менску. У чарзе карэспандэнту Свабоды сказалі, што чаканьне можа займаць да трох гадзін.
А 17-й гадзіне 8 жніўня ў Менску затрымалі начальніцу штабу Сьвятланы Ціханоўскай Марыю Мароз, паведаміла Свабодзе прэсавая сакратарка штабу Ганна Красуліна.
Сярод затрыманых 7 жніўня раварыстаў — гітарыст групы SnopSnoŭ Раман Жарабцоў, які цяпер у ізалятары на Акрэсьціна.
Кіраўніца прэсавай служы МУС Вольга Чамаданава не назвала лічбы затрыманых учора ўвечары ў Менску раварыстаў.
У менскім мікрараёне Ржавец на ўчастку № 2 ў 32-й сярэдняй школе 7 жніўня прагаласаваў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ігар Сергеенка. «Вельмі хваліў, як у нас усё арганізавана», — расказаў сябра ўчастковай камісіі.
Трэці дзень тры незалежныя назіральнікі Кірыл, Ангеліна і Тацяна папераменна дзяжураць каля ўваходу ў менскую СШ № 212, дзе разьмешчаныя выбарчыя ўчасткі № 6 і 7 Фрунзенскага раёну.
Дакладна вядома пра затрыманьне Ўладзя Каўкіна, які не адносіўся да названых рухаў. Прычыны затрыманьня невядомыя.
«Яўка пакуль большая, чым учора», — адзначала назіральніца Іна, якая да абеду кантралявала датэрміновае галасаваньне з калідора. Але пасьля абеду Іну ўвогуле не пусьцілі ў школу. За гэты час у школу двойчы выклікалі нарад міліцыі.
Актывісткі руху «Маці 328», якія трымаюць галадоўку, зьбіраюцца спыніць сваю акцыю пратэсту ў нядзелю, 9 жніўня, каб пайсьці на выбары.
Старшыні камісій спасылаюцца на пастанову ЦВК «больш за трох не зьбірацца».
Загрузіць яшчэ