На 42-м участку Першамайскага раёну на 40 хвілін спынялася галасаваньне. Прычына — не хапіла бюлетэняў.
Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіла выбарніца Іна Катлунова, якая прыйшла галасаваць на ўчастак а 14:30, а прагаласавала празь дзьве гадзіны.
«Бюлетэні скончыліся прыкладна ў 15:10 — 15:30, іх не было цягам 40 хвілін. Праз усю школу стаяла вялікая чарга. Была задуха, мне стала блага — добра, што адчынілі вокны.
Недзе праз 40 хвілін бюлетэні падвезьлі, чарга зрушыліся — і ў выніку я ўсё ж прагаласавала пасьля 16-й гадзіны», — апавяла Іна Катлунова.
Старшыня выбарчай камісіі на 42-м участку Аксана Пятровіч на пытаньне карэспандэнта пра сытуацыю зь бюлетэнямі не адказала.
«Прабачце, не магу гаварыць», — сказала яна і паклала слухаўку.