Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БелАЗ пачне страйк з панядзелка, калі патрабаваньні рабочых будуць праігнараваныя


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Інжынэрна-тэхнічны работнік БелАЗу ў размове з карэспадэнтам Свабоды расказаў падрабязнасьці тэрміновага сходу з удзелам адміністрацыі, на які не пусьцілі прэсу.

Менск выйшаў на вуліцы. УЖЫВУЮ

Паводле суразмоўцы, былі агучаныя чатыры патрабаваньні, якія кіраўніцтва прадпрыемства мусіць данесьці да ўсіх галінаў улады.

  • Адстаўка дзейнага прэзыдэнта і ўраду
  • Спыненьне перасьледу і гвалту з боку міліцыі
  • Вызваленьне палітвязьняў і ўсіх затрыманых падчас мірных мітынгаў
  • Новыя сумленныя выбары з удзелам альтэрнатыўных кандыдатаў.

Паводле прадстаўніка ІТР, старшыня прафкаму Трускоўскі да 15.00 панядзелка (17 жніўня) мусіць скласьці пакет патрабаваньняў і перадаць у адміністрацыю. Калі гэтага ня здарыцца, рабочыя пачнуць бестэрміновы страйк.

Супрацоўнік заводу паведаміў, што сход праходзіў надзвычай эмацыйна. Сабраліся больш за паўтысячы ўдзельнікаў, зь некаторых цэхаў людзей ня выпусьцілі з прычыны неадкладнай працы.

Пакуль рабочыя зьбіраліся, то выгукалі «Жыве Беларусь!». Яны патрабавалі прысутнасьці прэсы, але яе не пускалі. Калі ідэоляг паспрабаваў усіх супакоіць, яго проста абсьвісталі.

Першым пунктам абмеркавалі пытаньне выбараў. Хтосьці прапанаваў падняць руку тым, хто галасаваў за Сьвятлану Ціханоўскую. Амаль усе. Заявілі, што ведаюць рэальныя падзеі, бо не глядзяць прапагандысцкае тэлебачаньне, а чытаюць тэлеграм-каналы.

Выканаўца абавязкаў генэральнага дырэктара Алег Сьцяпук паабяцаў, што патрабаваньні падначаленых будуць разгледжаныя. Таксама запэўніў, што нікога з затрыманых на пасьлявыбарных акцыях звальняць ня будуць.

Работнікі аксама запатрабавалі ад старшыні гарвыканкаму Дзьмітрыя Заблоцкага ацаніць дзеяньні міліцыянтаў, якія ўчацьвярых жорстка зьбівалі жодзінца. Ёсьць відэа гэтага эпізоду. Калі чыноўнік пачаў казаць, што «ня верыць у такое», яго спынілі гучным воклічам «Ганьба!».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG