Удзельніцу магілёўскага «Маршу недармаедаў» Алену Кісель адлічылі з унівэрсытэту імя Куляшова.
Жыхарка Крычава Аксана Мурушкіна, пра сям’ю якой пісала Свабода на пачатку сакавіка, ня будзе плаціць «падатку на дармаедзтва». Днямі жанчыне даслалі апавяшчэньне, што райвыканкам пастанавіў вызваліць яе ад выплаты збору.
Магілёўскі настаўнік Міхась Булавацкі пратэстуе супраць прызначэньня на пасаду дырэктара мясцовай гімназіі № 4 былога кіраўніка ўпраўленьня адукацыі Магілёўскага гарвыканкаму Яўгена Дуплеўскага, абвінавачанага ў карупцыі і памілаванага кіраўніком дзяржавы.
Асуджаны на тры гады зьняволеньня праваабаронца Андрэй Бандарэнка застаецца без кароткатэрміновага спатканьня з роднымі і чакае суду.
21 сакавіка Аляксандар Лукашэнка наведаў прадпрыемства, у экалягічнай бясьпецы якога сумняваюцца жыхары прыгарадных пасёлкаў Магілёва Вейна і Навасёлкі.
У магілёўскім ізалятары для часова затрыманых адбываюць пакараньне пяцёра ўдзельнікаў двух «Маршаў недармаедаў». Зьвестак пра стан здароўя нявольнікаў у вязьніцы не даюць. Перадачы ім носяць родзічы з паплечнікамі. Апекунам зьняволеных нагадваюць, што за побыт у ізалятары яны маюць унесьці перадаплату, іначай абмяжуюць прыём пасылак.
Зьмякчыць яе пакараньне прасілі нават сьведкі-міліцыянты. «Сваім маўчаньнем мы ўсе вінаватыя ў тым, што адбываецца ў Беларусі...», — заяўляюць Алена і Юры Крэні, якія на Дзень Канстытуцыі прыйшлі на магілёўскі «Марш недармаедаў».
Намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Андрэй Кунцэвіч бароніць магілёўскі АМАП ад абвінавачаньняў, што тыя выкрадалі ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3, а не затрымлівалі іх.
56-гадовая жыхарка Чэрыкава Ала Пятрова дамаглася, каб яе імя выкрасьлілі са сьпісаў «дармаедаў». Цяпер ад ейнага брата патрабуюць сплаціць грошы, патрачаныя Фондам сацыяльнай абароны на сястру з прычыны яе часовай непрацаздольнасьці.
22-гадовы жыхар Магілёва Канстанцін Чарноў прабыў больш за 12 гадзін у зьняволеньні са зламанымі рукамі. Яго затрымалі па сканчэньні акцыі пратэсту супраць дэкрэту аб дармаедах, якая адбылася на вуліцы Ленінскай 15 сакавіка.
У Канстанціна Чарнова, якога ўтрымліваюць у зьняволеньні за ўдзел у магілёўскім «Маршы недармаедаў», зламаныя абедзьве рукі.
У Магілёве «Марш недармаедаў», які сабраў каля 500 чалавек, скончыўся затрыманьнямі. Паводле зьвестак праваабаронцаў зьняволена прынамсі дзевяць удзельнікаў акцыі пратэсту.
Паўтара года зьняволеньня з адтэрміноўкай на год — такі вырак вынес сёньня Слаўгарадзкі суд 90-гадоваму пэнсіянэру Феліксу Шкірманкову.
Суд Ленінскага раёну Магілёва прысудзіў 15 сутак арышту лідэру мясцовай суполкі АГП Уладзімеру Шанцаву за арганізацыю «прагулкі недармаедаў» 19 лютага.
Больш за тры гадзіны ў Менскім аэрапорце праводзілі асабісты надгляд першага намесьніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігара Барысава. У партыйца забралі кампутар і электронныя носьбіты інфармацыі на экспэртызу.
У Магілёве ў суправаджэньні чатырох міліцыянтаў вязуць у пастарунак каардынатара камітэту стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алега Аксёнава.
У Бабруйску затрыманы актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Юры Грынявецкі.
Тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады просіць для 90-гадовага вэтэрана вайны дзяржаўнае абвінавачаньне ў Слаўгарадзе. 15 сакавіка па справе Шкірманкова Слаўгарадзкі суд заслухае спрэчкі бакоў і, магчыма, вынесе вырак.
Ленінскі суд Магілёва накіраваў на дапрацоўку матэрыялы адміністрацыйнай справы супраць старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава.
У Магілёве дваіх удзельнікаў «Прагулкі недармаедаў», якая адбылася 19 лютага, выклікалі позвай у пастарунак — як «асобаў, супраць якіх распачаты адміністрацыйны працэс».
Загрузіць яшчэ