Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнік «Маршу недармаедаў» з паламанымі рукамі аштрафаваны на 460 рублёў


У Канстанціна Чарнова, якога ўтрымліваюць у зьняволеньні за ўдзел у магілёўскім «Маршы недармаедаў», зламаныя абедзьве рукі.

З гэтымі траўмамі ён прыйшоў на акцыю пратэсту. Паводле маці, Канстанцін абмежаваны ў рухах. Яму складана самастойна есьці і глядзець сябе. Жанчына выказала Свабодзе непакой, што сыну не аказваюць ў няволі належную мэдычную дапамогу.

Пасьля суду за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі Канстанцін Чарноў атрымаў штраф 20 базавых велічыняў (460 рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG