— Ці марыць Лукашэнка пра свой маўзалей?
— Выглядае, што ідэю ён падгледзеў у амэрыканскіх прэзыдэнтаў, Рэйгана ці Ніксана ці Буша-старэйшага, кожны зь якіх пахаваны ў бібліятэцы свайго імя. Памяць тым значнейшая, чым багацейшы кнігазбор. На гэтай хвалі Лукашэнка загадаў пабудаваць новую Нацыянальную бібліятэку (2002). Грошы зьбіралі на рэспубліканскіх суботніках, але на будынку напісана, што бібліятэка ўзьнікла на сродкі прэзыдэнта РБ. Заставалася пасьля сьмерці надаць бібліятэцы ягонае імя і пахаваць яго там. Праўда, пасьля таго, што ён нарабіў у 2020-м і пазьней, такі «маўзалей» для яго ўжо немагчымы.
— Для чаго ўлады так шмат гавораць пра мінулую вайну?
— Вайна — пажыўная глеба для прапаганды з савецкіх часоў. Нічога новага рэжым не прыдумаў, таму ні пра што іншае яму гаварыць не выпадае. У адрозьненьне ад вайны, сучаснасьць не актуальная. Няма ў ёй ні герояў, ні ворагаў, у якіх бы шчыра верыла публіка.
Пры тым праўда пра вайну забароненая, у нас няма гісторыі вайны як сукупнасьці аб’ектыўных фактаў, прычынна-выніковых ланцужкоў, лягічных высноваў. Мы нават ня ведаем дакладных лічбаў: колькі каго калі і дзе загінула і ў выніку чаго. Усё пакрытае эмацыйным туманам прапагандысцкіх інтэрпрэтацыяў.
— Чаму ў эўрапейскіх краінах жыцьцё збольшага ўстаялася, а ў нас то «адліга», то зноў «маразы»?
— Жыцьцё ўстаялася, калі эўрапейскія краіны здабылі незалежнасьць ад Расеі і зажылі сваім розумам, для сябе, для сваіх людзей. Беларусь «дзякуючы» прарасейскаму рэжыму не жыве для сябе і для сваіх людзей, якія застаюцца для ўлады рабамі. У расейскім імпэрскім альгарытме нас кідае то ў савецкія атавізмы, то ў пазамінулае стагодзьдзе, то ўвогуле ў маскоўскае сярэднявечча, і наперадзе заўсёды — непрадказальнасьць.
— Ці не прывядзе крызіс у Каардынацыйнай Радзе да яе самаразбурэньня?
— Разбурэньне Каардынацыйнай рады патрэбнае Лукашэнку і тым, хто праводзіць ягоную палітыку. Рада мусіць знайсьці сама сябе ў каардынатах гістарычнай пераемнасьці — ад Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, пасьля якога ні выбараў, ні парлямэнту ў Беларусі ўжо не было. У тым колішнім парлямэнце ішла ўнутраная барацьба, але ўсе антаганісты разумелі найпершую каштоўнасьць самога гэтага органу ўлады, пляцоўкі, безь якой усе іншыя тэмы і дэбаты правісаюць у паветры і страчваюць сэнс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды»: Раскол у Каардынацыйнай радзе: барацьба за сымбалічную ўладу. Тлумачэньне экспэрткі— Для чаго 3 ліпеня ўлады зьбіраюцца правесьці «рэканструкцыю генацыду» на «лініі Сталіна»?
— Мэта правакацыйная — выклікаць нэгатыўную рэакцыю людзей, каб пасьля абвінаваціць іх у «адмаўленьні генацыду». Бо якая яшчэ можа быць рэакцыя нармальнага чалавека на «гульню ў Хатынь»? Ура, малайцы, перамога?.. Не. Фашысты спалілі вёску, а «рэканструктары» быццам хочуць сказаць нам: «Можем повторить». З кім яны сябе атаясамліваюць? Пэўна, ня з простымі беларусамі, што згарэлі ў страшным хляве.
Тыя, загінулыя, патрабуюць спачуваньня, жалобы і ціхае памяці, а ніяк не сьвяточнай гульні ў барбараў.
— Што замінае дэмакратычным сілам аб’яднацца і перамагаць?
— Ёсьць такая чароўная сіла — беларускі нацыянальны інтарэс. Але яна пачынае працаваць тады, калі яе ўсьвядомілі, сфармулявалі і прызналі ўсе. Нічога арыгінальнага тут няма. Менавіта літоўская мова дазволіла літоўцам пабудаваць дэмакратыю, а ўкраінская мова аб’ядноўвае ўкраінцаў на адпор расейскай агрэсіі. Менавіта за беларускую мову зьнішчаў беларускую інтэлігенцыю Сталін і зьнішчае цяпер Лукашэнка. Бо інтэлігенцыя — носьбіт нацыянальнага інтарэсу — дэмакратычнае будучыні для краіны. Іншага спосабу вызваленьня ад імпэрыі ў нашым краі сьвету не прыдумана.
— Прачытала, што хочуць выдаць збор твораў Лукашэнкі-пісьменьніка. Як вы гэта сабе ўяўляеце?
— «Гэта будуць тэматычныя зборнікі цытат. Першы том: „Я гатоў на каленях паўзьці ў Расею“ — пра інтэграцыю. Другі том: „Я свой народ за цывілізаваным сьветам не павяду“ — пра беларускі „народзец“ і Беларусь як „клачок зямлі“. Трэці том, больш мастацкі, у жанры францускай п’есы абсурду: „Разьдзявайся і работай“ — пра ўласныя дасягненьні за 30 гадоў прэзыдэнцтва. Пры тым ня варта выдаваць гэтыя тамы па-расейску ці па-беларуску, бо яны згубяць свой калярыт і літаратурную арыгінальнасьць. Найбольш адпаведная мова выданьня — трасянка».
— Не ўкладаецца ў галаве, калі ў турму садзяць прыстойнага і відавочна ні ў чым не вінаватага чалавека. Як такое можа быць?
— А ўявіце, што нічога відавочнага няма, няма аб’ектыўнае праўды. І судзяць чалавека не за канкрэтную шкоду, а за няяўныя «злачынствы», напрыклад, «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» або «несанкцыянаваны пікет татуіроўкай на назе ці магніцікам на лядоўні». Каб растлумачыць гэта, трэба ўстаць з ног на галаву. Важна разумець, чаму гэта зьдзіўляе беларусаў і не зьдзіўляе расейцаў. Уся сыстэма ўлады ў Беларусі цяпер мэнтальна расейская, у якой відавочныя рэчы — невідавочныя.
— Адкуль бяруцца небінарныя людзі?
— Папулярнасьць, найперш у моладзі, «неакрэсьленага полу» — гэта вынік дыктатарскай барацьбы з «прапагандай ЛГБТ» і прапаганды «традыцыйных каштоўнасьцяў», што па сутнасьці азначае разбурэньне чалавечай прыватнасьці і ператварэньне краіны ў канцлягер.
Моладзь уцякае ў бясполасьць ад сваіх звар’яцелых бацькоў. Яна не знаходзіць іншага спосабу супрацьстаяць хлусьні, тэрору і войнам, апроч уцёкаў у паралельную рэальнасьць, дзе сьвет такі, які мусіць быць, дзе ўсім ёсьць месца і дзе ёсьць вяршэнства законаў. На Захадзе пра такія ўцёкі яшчэ можна гаварыць адкрыта, у нас у Беларусі — ужо не.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Пра выбары ў Каардынацыйную раду, чаму Лукашэнка не спыняе «мігранцкі крызіс» і ці верыў Быкаў у БогаЗапытайся ў Дубаўца. Ці ўласьцівая беларусам русафобія, пра «парадак на могілках» у парлямэнце і чаму за заклікі да міру саджаюць у турмуЗапытайся ў Дубаўца. Пра «ваенна-патрыятычнае выхаваньне» дзяцей, абразы прапагандыстаў і нападкі на Алексіевіч у РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Як беларускае грамадзтва дапусьціла цяперашні тэрор і ці варта спрачацца з прапагандыстаміЗапытайся ў Дубаўца. Пра беларускую лацінку, адзіную дзяржаўную мову і адрозьненьне савецкай беларушчыны ад несавецкайЗапытайся ў Дубаўца. Пра агентаў рэжыму ў асяродках эмігрантаў, першы суд над нябожчыкам у Беларусі і будучыню дзяржаўнай сымболікіЗапытайся ў Дубаўца. Пра затрыманьне музыкаў Nizkiz, «беларускую пятую калёну» ў Літве і што адказваць на «Чаму ты гаворыш па-беларуску?»Запытайся ў Дубаўца. Як ставіцца да назвы «Белоруссия» і чаму беларусы параўноўваюць сябе з расейцамі, а расейцы — неЗапытайся ў Дубаўца. Пра чалавека году-2023, у чым сакрэт папулярнасьці Караткевіча і чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Навошта байкатаваць выбары-2024 і як выйшла, што антываенная пазыцыя ў Беларусі стала злачынствамЗапытайся ў Дубаўца. Пра асуджэньне людзей, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме Беларусі, і найлепшы канец кар'еры ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставайЗапытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмам