— Ва Ўкраіне прапануюць перайменаваць Расею ў Масковію. Ці актуальна гэта для Беларусі?
— Гэта актуальна для ўсяго сьвету — адпаведнасьць назвы краіны яе лякацыі. Да Пятра І, які назваў сябе імпэратарам усяе Русі, расейцаў у нас ніхто рускімі не называў, называлі маскоўцамі, маскавітамі, маскалямі. А русінамі ці рускімі называліся тагачасныя беларусы і ўкраінцы.
Калі Расею перайменаваць назад у Масковію, адразу будзе відаць яе сапраўдны аб’ём, а таксама вялікую колькасьць захопленых ёю «нярускіх» земляў і народаў. Гэта будзе на карысьць і самім маскоўцам — для адэкватнага самаўсьведамленьня і міралюбства.
— Паспрачаліся зь сябрам: ці верыў Васіль Быкаў у Бога?
— На маё ўяўленьне, Васіль Быкаў меў паўнавартасную «базавую камплектацыю» чалавека, дзе паміж іншых «дэталяў» — эмпатыяй і ўменьнем бачыць і ацэньваць сябе збоку — ёсьць і вера. Публічна ён рэлігійнасьці або нерэлігійнасьці ніколі не дэманстраваў. Але згадаю яго знакамітыя словы, якія сталі афарызмам: «Чалавек, як і кожная жывая істота ад Бога, нараджаецца свабодным».
— Грузіны абураюцца новым законам пра замежнае фінансаваньне. Хіба яны ня хочуць жыць сваім розумам і за свае грошы?
Сваім розумам — так. Але з грашыма праблема — у грузінскага грамадзтва на сваё разьвіцьцё іх няма. Яны ёсьць у Расеі — на адваротныя мэты: каб грузінскага грамадзтва не было.
Гаворка не пра сфэры ўплыву, а пра выбар краіны паміж цывілізацыяй і тыраніяй. Грошы на салідарнасьць, эмпатыю і самавыяўленьне ў Расеі разумеюць як «заходнія інтарэсы», а не інтарэсы ўсяго чалавецтва, чым яны ёсьць насамрэч. За салідарнасьць, найвышэйшую праяву чалавечнасьці, у Расеі садзяць у турму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Грузіі пераадолеў вэта прэзыдэнта на закон аб «іншаземных агентах». Пратэсты ў краіне не спыняюцца— Чаму не відаць мабілізацыйнай кампаніі на выбары ў Каардынацыйную раду?
— Сапраўды, выглядае, што ўдзельнікі выбараў праводзяць іх для сябе, бо не разумеюць сваёй палітычнай місіі або ня вераць у яе. Адсюль сама абраная схема выбараў. Мой голас — гэта мой давер, прычым ня партыі (іх фактычна няма), а канкрэтнаму палітыку, якога я ведаю. Такія ёсьць у прапанаваных сьпісах, але іх меншасьць. Схема патрабуе, каб, галасуючы за таго, каму давяраю, я аўтаматычна «давяраў» і тым, каго ня ведаю ці каму не давяраю. У выніку мае асобы даверу раскіданыя па розных сьпісах, а галасаваць можна толькі за адзін.
— Як разабрацца ў «агентах рэжыму» на выбарах Каардынацыйнай рады?
— Трэба разумець, што, якая б ні была схема, мы выбіраем асобу. На першым месцы чалавечы фактар.
Тыранічны рэжым усімі спосабамі імкнецца сарваць выбары, прычым гэта ўжо ня толькі застрашваньне, а сапраўдная вайна. У вайны два бакі. Або ты за выбары, або за рэжым. Кожны, хто ў гэтай справе кажа ці робіць нешта супраць выбараў — сьвядома ці несьвядома дзейнічае на баку рэжыму. Сытуацыя на піку вастрыні, і ўсе іншыя матывы цяпер ня маюць значэньня.
— Чаму Лукашэнка не спыняе «мігранцкі крызіс»? Гэта ж яўнае парушэньне ўсіх дамоўленасьцяў.
— Гэта насамрэч ня крызіс, а частка «гібрыднай вайны» Крамля, якая праводзіцца з тэрыторыі Беларусі, у адным пакеце з масавай зачысткай беларускай грамадзянскай супольнасьці, расейскімі ракетамі і бамбавікамі, што зь Беларусі запускалі на Кіеў, расейскай ядзернай зброяй, якую разьмясьцілі ў нас... Спыніць мігрантаў можа толькі мір, што, у сваю чаргу, немагчыма без спыненьня імпэрскіх амбіцыяў Крамля. Лукашэнка імкнецца ўдаваць зь сябе адну з вартавых крамлёўскіх вежаў, якая, аднак, нічога не вырашае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Травень стаў рэкордным у 2024 годзе ў актыўнасьці мігрантаў на мяжы Беларусі і ЭЗ— Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выглядаюць занадта дорага для бюджэту небагатай краіны. Адкуль грошы?
— Відавочная справа: гэта не беларускія, зь якога боку ні вазьмі, а расейскія ўва ўсіх сэнсах рэпрэсіі. Затраты на губазікі, КГБ, аналітычныя цэнтры, прапаганду, сьледчых, пракурораў, суды, турмы, іх забесьпячэньне і інфраструктуру, мабыць, сувымерныя з усім бюджэтам Рэспублікі Беларусь, а паводле сутнасьці — варожыя для прабеларускіх і антываенных настрояў.
Шмат сьведчаньняў таго, што ўся гэтая армія службоўцаў адданая нават не Лукашэнку, а напрасткі Пуціну. Таму, як кажуць аматары шансону, плаціць той, хто заказвае музыку.
— Чаму людзі ў Расеі ўхваляюць відавочна брыдкія рэчы: вайну, гвалт за іншадумства, даносы?
— Нядаўна адна расейская прапагандыстка сваю лекцыю на факультэце журналістыкі ў Маскоўскім унівэрсытэце пачала словамі: аб’ектыўнай праўды не існуе. Гэта базавы прынцып расейскай улады і прапаганды, якому шмат вякоў: ня вер вачам сваім, а вер у нашы інтэрпрэтацыі. Вер, але ня думай, думаем за цябе мы. Тое, чым звычайна кіруюцца ўлада, юрыспрудэнцыя, журналістыка — аб’ектыўнымі фактамі — тут пастаўленае з ног на галаву: вайна — гэта мір, вакол ворагі, праўда ў кожнага свая.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Ці ўласьцівая беларусам русафобія, пра «парадак на могілках» у парлямэнце і чаму за заклікі да міру саджаюць у турмуЗапытайся ў Дубаўца. Пра «ваенна-патрыятычнае выхаваньне» дзяцей, абразы прапагандыстаў і нападкі на Алексіевіч у РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Як беларускае грамадзтва дапусьціла цяперашні тэрор і ці варта спрачацца з прапагандыстаміЗапытайся ў Дубаўца. Пра беларускую лацінку, адзіную дзяржаўную мову і адрозьненьне савецкай беларушчыны ад несавецкайЗапытайся ў Дубаўца. Пра агентаў рэжыму ў асяродках эмігрантаў, першы суд над нябожчыкам у Беларусі і будучыню дзяржаўнай сымболікіЗапытайся ў Дубаўца. Пра затрыманьне музыкаў Nizkiz, «беларускую пятую калёну» ў Літве і што адказваць на «Чаму ты гаворыш па-беларуску?»Запытайся ў Дубаўца. Як ставіцца да назвы «Белоруссия» і чаму беларусы параўноўваюць сябе з расейцамі, а расейцы — неЗапытайся ў Дубаўца. Пра чалавека году-2023, у чым сакрэт папулярнасьці Караткевіча і чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Навошта байкатаваць выбары-2024 і як выйшла, што антываенная пазыцыя ў Беларусі стала злачынствамЗапытайся ў Дубаўца. Пра асуджэньне людзей, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме Беларусі, і найлепшы канец кар'еры ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставайЗапытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў Беларусі