— Жыву ў Вільні і дзіўлюся беларускім навінам: кожны дзень аранжавы ўзровень небясьпекі, штармавое папярэджаньне... Да мяжы ўсяго 30 км, а нічога такога ў Літве не адбываецца. Чаму так?
— Міжволі падумаеш пра сувязь надвор’я ў соцыюме з надвор’ем у прыродзе. Штарміць у небе, у СМІ, у жыцьці. Відаць, Лукашэнка нешта робіць зь небам, памятаеце, ён паабяцаў дождж і «даў» дождж. Простая заканамернасьць: калі «жэстачайшае» напружаньне ў грамадзтве, дык тое самае (штучна ці натуральна) адбываецца і ў прыродзе. Паказальна, што ў Літве самая вострая праблема — правакацыі на мяжы з боку Беларусі.
— Пасьля зьмены рэжыму што мусіць адбыцца, каб мы сказалі, што Беларусь вярнулася да нармальнага жыцьця?
— Вызваленьне палітвязьняў, сыход расейскіх войскаў, візавая мяжа з РФ, рэальныя выбары, вяршэнства закону і правоў чалавека, дзяржаўны статус беларускай мовы і нацыянальнай сымболікі, рэформа сыстэмаў бясьпекі і адукацыі, уступленьне ў NATO і Эўразьвяз, дэрусыфікацыя і дэкамунізацыя, Шэнгенская прастора, адкрытыя межы (4 з 5), транспартныя сувязі, кваліфікацыя замест ідэалёгіі...
Усё можа адбыцца хутка і залежыць ад палітычнае волі народу і новае ўлады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІ— З чаго вы ўзялі, што ўсе ў Беларусі хочуць у Эўразьвяз? Няўжо мы ня ў стане быць незалежнымі ад любога ўплыву?
— Узяў з аб’ектыўнай рэальнасьці. Гаворка не пра хочуць — ня хочуць (ніхто і не спытае), а пра тое, што сёньня Беларусь цалкам залежная ад Расеі. Былыя савецкія рэспублікі Балтыі ўцяклі ад гэтай залежнасьці ў Эўразьвяз і маюць, між іншым, найлепшы з усіх былых рэспублік узровень бясьпекі і дабрабыту людзей, вяршэнства закону і выбарнасьць улады, захавалі сваю мову і культуру.
Наш выбар: зьнікнуць у складзе тыранічнай Расеі або захаваць сябе ў складзе аб’яднанай Эўропы. Трэцяга сёньня ня дадзена.
— Раней выходзілі кнігі — палітычныя біяграфіі Лукашэнкі. А пасьля 2010-га — цішыня, хоць і Лукашэнка нікуды ня дзеўся. Чаму так?
— Напэўна, аўтарам няма чаго дадаць, бо герой нічога новага не зрабіў і не сказаў. Хоць, папраўдзе, усе гэтыя гады пазначаныя адным сюжэтам — падзеньнем яго легітымнасьці і стратамі для незалежнасьці Беларусі.
Тэрор штодня фіксуюць СМІ, а для кнігі патрэбная разьвязка, фінальная сцэна біяграфіі. Апроч таго, ніводзін з тых аўтараў ня мае ўмоваў пісаць кнігу: хто забіты, хто выжывае ў турме або эміграцыі. Верагодна, наступную кнігу напішуць ужо ня сьведкі-аналітыкі, а гісторыкі новага пакаленьня.
— Што ня так з цытатай папы Рымскага, якой абураецца Кіеў?
— Папа сем разоў паўтарыў слова «вялікі» ў дачыненьні да Расеі, яе імпэрыі, культуры і нават чалавечнасьці... Калісьці, мне было крыху за дваццаць, я спытаўся ў Васіля Быкава: адкуль бярэцца фашызм? Ён адказаў: з узьвелічэньня адных над іншымі...
Не бывае культураў вялікіх і невялікіх. Проста адныя больш разьвітыя за кошт прыдушэньня іншых. Наконт чалавечнасьці ў імпэрыі, якая так заўзята ваюе з правамі чалавека, то бок дзе само права на жыцьцё — гэта «заходнія каштоўнасьці», лепей увогуле памаўчаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ватыкане патлумачылі словы папы Францішка аб «спадчыне вялікай імпэрыі» Расеі— Ці трэба цалкам зачыніць мяжу з Эўропай?
— Дзеля чаго? Каб пакінуць беларусаў сам-насам з восамі, медзьвядзямі і вагнэраўцамі? А пасьля яшчэ і ядзерную бомбу ўзарваць дзе-небудзь пад Менскам...
Самае прыкрае ў вашым пытаньні тое, што мяжу будуць зачыняць не «з Эўропай», а — ад Беларусі. Ад кантрабанды людзьмі і цыгарэтамі, якая на дзяржаўным узроўні ідзе шырокім патокам з нашага боку. Ад неадэкватнага рэжыму, які даўно атабарыўся па-за межамі дабра і зла і трымае ў закладніках цэлую нацыю, для якой адкрытая мяжа — сёньня адзіны спосаб уратаваць сваё жыцьцё, свабоду і сваю нармальнасьць.
— Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, амаль таемна?
— Хтосьці трапна назваў гэтыя хаўтуры «спэцыяльнай пахавальнай апэрацыяй». То бок: вайна ва Ўкраіне — гэта не вайна, а СВА. І пахаваньне Прыгожына — не пахаваньне, а СПА... Адразу здымаецца ўсякі публічны рэзананс. І народ, які сабраўся глядзець відовішча, разыходзіцца са словамі: «ня ўсё так адназначна», «мы ня можам усяго ведаць». Калісьці Васіль Быкаў даў гэтай зьяве назву «ружовы туман».
Кажуць, падтрымка Пуціна ад гэтага толькі вырасла. Даўняя правераная практыка расейскіх правіцеляў. Яе сутнасьць у тым, што ніякай праўды няма і ня можа быць.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею