19 сакавіка 2021 году — адкрылася выстава Алеся Пушкіна ў Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні.
22 сакавіка 2021 году — на выставу завітала прарасейская прапагандыстка Вольга Бондарава і зьняла відэа пра яе.
26 сакавіка 2021 году — пракуратура Горадні завяла крымінальную справу аб «распальваньні варожасьці» на Алеся Пушкіна і Паўла Мажэйку, кіраўніка пляцоўкі, дзе праходзіла выстава. Прычынай стала карціна Пушкіна з выявай антысаветчыка Яўгена Жыхара, якая нібыта знаходзілася на выставе. Пра крымінальную справу Пушкін даведаўся, калі быў у Кіеве, але адразу ж вярнуўся ў Беларусь. Саму карціну сілавікі так і не знайшлі. Пракурорам Горадні быў тады Ўладзімер Клішын.
30 сакавіка 2021 году — Алеся Пушкіна затрымалі супрацоўнікі МУС у вёсцы Жылічы Магілёўскай вобласьці падчас рэстаўрацыі царквы. Пушкін адмовіўся прайсьці зь міліцыянтамі, яго вынесьлі на руках. Даставілі ў СІЗА горадзенскай турмы. Адтуль на «Валадарку». Начальнікам СІЗА №1 тады быў Андрэй Цэдрык.
Верасень 2021 году — Пушкін адмовіўся пісаць просьбу аб памілаваньні.
Лістапад 2021 году — Пушкіна накіравалі на псыхіятрычную экспэртызу ў Навінкі.
25 сакавіка 2022 году — Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту ў карцары на «Валадарцы».
У той пэрыяд над ім ішоў суд. Як расказаў газэце «Новы час» адзін зь вязьняў, Пушкін пранёс у карцар лязо ад аднаразовага станка і выразаў на Дзень Волі на сваім целе ад грудзей да пояса вялікі крыж. Дзяжурныя ўбачылі гэта на маніторы і пабілі Пушкіна гумовымі дручкамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволены мастак Алесь Пушкін выразаў лязом крыж на сваім целеПаводле крыніцы, салдаты ўнутранай службы «Валадаркі» «білі хвостка і рабілі акцэнт на баявых прыёмах», каб не пакідаць гематомы. Білі па пятах: гэты ўдар цяжка зафіксаваць, але ён «выдатна аддае ва ўнутраныя органы, асабліва ныркі». Калі на целе зьявіліся крывавыя раны, Пушкіна панесьлі да мэдыкаў. Лекар зашыў і апрацаваў парэзы.
30 сакавіка 2022 году — Пушкіна асудзілі на 5 гадоў калёніі строгага рэжыму. Судзьдзя — Алена Шылько. Пракурор — Аляксандар Кароль. Падчас прысуду Пушкін разьдзеўся і паказаў крыж на целе. Атрымаў за гэта 13 дзён карцару. Экспэртнае заключэньне па партрэце Жыхара зрабілі ў 2021 годзе выкладчыкі Горадзенскага ўнівэрсытэту Вадзім Хілюта (катэдра крымінальнага права) і Сьняжана Семярнік (катэдра філязофіі).
15 красавіка 2022 году — Пушкіна этапавалі ў калёнію № 22 «Воўчыя норы» каля Івацэвічаў Берасьцейскай вобласьці. У калёніі мастака моцна прэсавалі за беларускую мову, кідалі за дробныя парушэньні ў штрафны ізалятар. Начальнікам «Воўчых нораў» у 2022 годзе спачатку быў Сяргей Рэчыц, а потым стаў Віктар Сьвірыд. Паводле крыніцаў Свабоды, апошні прымаў рашэньні, якія спрычыніліся да пераводу Пушкіна на турэмны рэжым.
Чэрвень 2022 году — ад Пушкіна прыйшоў першы ліст родным з калёніі. Ён паведаміў, што ў калёніі яшчэ горш, чым на «Валадарцы». Званкі сваякам дазвалялі рэдка і кароткія, каля хвіліны.
Жнівень 2022 году — стала вядома, што адміністрацыя калёніі № 22 зьмясьціла Пушкіна на 5 месяцаў у ПКТ зь невядомых прычын. Жонка Яніна Пушкіна расказвала на падставе лістоў і званкоў ад мужа, што са здароўем у Алеся, «здаецца, усё ў парадку».
11 лістапада 2022 году — Алеся Пушкіна вырашылі перавесьці на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года. Рашэньне агучыў судзьдзя Івацэвіцкага раёну Аляксандар Кірыловіч.
22 лістапада 2022 году — Пушкіна перавялі ў горадзенскую турму № 1. Яе начальнік — Павал Казакоў. Начальнік мэдычнай часткі горадзенскай турмы — Віктар Лутцаў. Пасьля пераводу Пушкіна ў Горадню ў публічнай прасторы пра ягоны стан не зьяўлялася ніякіх навінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Для палітычных самае горшае. Таму так адбылося». Былыя зьняволеныя пра ўмовы ў вязьніцы, дзе трымалі Алеся Пушкіна8 ліпеня 2023 году — у апошнім лісьце, які прыйшоў ад Пушкіна на волю, ён напісаў, што страціў 22 кіляграмы (схуднеў з 102 да 80 кг) і застудзіў паясьніцу, прасіў ваўняны пояс. Боль у паясьніцы мог быць зьвязаны з хваробай нырак.
10 ліпеня 2023 году — у Горадні пачалі судзіць былую адвакатку Алеся Пушкіна Юлію Юргілевіч. Яе вінавацяць, сярод іншага, у тым, што яна «зьліла» «Белсату», які рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкім», інфармацыю пра Алеся Пушкіна. Судзьдзя ў справе Юргілевіч — Максім Філатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У абвінавачаньні журналісту Мажэйку і адвакатцы Юргілевіч фігуруе Алесь ПушкінНоч на 11 ліпеня 2023 году — Алеся Пушкіна, паводле некалькіх крыніц, даставілі з горадзенскай турмы ў шпіталь хуткай дапамогі Горадні ў непрытомным стане. Зрабілі тэрміновую апэрацыю. Падчас яе сэрца мастака спынілася. Галоўны лекар шпіталя хуткай дапамогі ў Горадні — Аляксандар Філіповіч.
11 ліпеня 2023 году — сваякам Алеся Пушкіна паведамілі з турмы пра сьмерць палітвязьня.
12 ліпеня 2023 году — правялі патолягаанатамічнае дасьледаваньне цела Алеся Пушкіна. У дакумэнтах пазначылі, што прычына сьмерці невядомая. Цела аддалі сваякам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яго рэанімавалі, але сэрца зноў спынілася». Што напісана ў дакумэнтах аб сьмерці Алеся Пушкіна13 ліпеня 2023 — пахаваньне мастака на яго радзіме ў Бабры. Ад затрыманьня да сьмерці ў рэанімацыі Алесь Пушкін пражыў 833 дні.
Усе публікацыі пра Алеся Пушкіна:
Вянок памяці: Алесь Пушкін. «Патрыёт, які любіў сваю краіну больш за жыцьцё»«Я хачу, каб над намі не было акупантаў». Алесь Пушкін на СвабодзеКім быў Алесь Пушкін, беларускі мастак, які памёр у зьняволеньніАлесь Пушкін: фрагмэнты жыцьця. ФотагалерэяТруну зь целам Пушкіна прывезьлі ў Бобр. ФотаАб'яднаны пераходны кабінэт Беларусі пасьмяротна ўзнагародзіў Алеся Пушкіна мэдалём «Гонар і годнасьць»«Рэжым Лукашэнкі баіцца свабоднага мастацтва, свабоднага слова». «Хросная» палітвязьня Алеся Пушкіна — пра ягоную сьмерцьБеларусь не выконвае абавязаньні аб абароне права на жыцьцё, — праваабаронцы выступілі з заявай з нагоды сьмерці Алеся ПушкінаМіжнародныя рэакцыі на сьмерць Алеся Пушкіна: «Ня можам ігнараваць зьверствы беларускага рэжыму»Акцыя памяці Пушкіна ў Варшаве. Латушка паскардзіўся на «маруднасьць эўрапейскіх партнэраў», Пазьняк заклікаў стварыць «беларускі трыбунал»«Ён трапіў у шпіталь 10 ліпеня». Што вядома пра апошнія месяцы і тыдні жыцьця Алеся ПушкінаМалюнкі Алеся Пушкіна з турмы«Ён іх заўсёды раздражняў сваёй беларускай мовай». Згадвае сяброўка Пушкіна, чые партрэты ён маляваў за кратаміУ шпіталі памёр палітзьняволены мастак Алесь Пушкін