Да гэтага можна вярнуцца ў часы Напалеона, калі францускія войскі без асаблівага бою ўвайшлі ў Крэмль, піша карэспандэнт Радыё Свабода Майк Экэль, які сабраў асноўныя вэрсіі інцыдэнту 3 траўня 2023 года.
Цяпер да гэтага сьпісу можна дадаць пару бесьпілётнікаў, якія часткова спалілі дах аднаго з будынкаў Крамля за некалькі дзён да таго, як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін плянуе правесьці штогадовы вайсковы парад на Краснай плошчы ў гонар перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне.
Больш як праз 24 гадзіны пасьля інцыдэнту, зафіксаванага на відэакамэрах назіраньня, застаюцца пытаньні аб тым, хто стаяў за палётамі бесьпілётнікаў і якая іх мэта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня проста палац і ня проста купал. Чаму, гаворачы пра атаку на Крэмль, варта верыць вэрсіі МасквыКрэмль абвінаваціў Украіну ў спробе забіць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, якога ў той момант нават не было ў Крамлі, гаворыцца ў паведамленьні яго прэс-службы. Украінскія ўлады, у тым ліку прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, адмаўлялі сваю датычнасьць і ў той жа час выказвалі здагадку, што Расея магла сама імітаваць інцыдэнт з «фальшывым сьцягам» як падставу для эскаляцыі вайны ва Ўкраіне:
«Мы не нападалі на Пуціна», — адрэагаваў Зяленскі на заявы Крамля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інстытут вывучэньня вайны: Расея, падобна, сама ўчыніла атаку на КрэмльДжэймс Ніксі, які ўзначальвае праграму Расеі і Эўразіі ў Chatham House, мяркуе:
«Гэта не замах на Ўладзіміра Пуціна, як заяўляе Крэмль. Два найбольш верагодныя варыянты: „сыгнал папярэджаньня“ з Кіева („Паглядзіце, што мы можам зрабіць“) або апэрацыя пад чужым сьцягам з Масквы, якая павінна апраўдаць інтэнсіўныя атакі ва Ўкраіне або ўзмацненьне мабілізацыі», — сказаў Ніксі ў інтэрвію Радыё Свабода.
Палёт бесьпілётніка, які адбываўся з інтэрвалам у 16 хвілін каля 2:30 ночы, быў зьняты на некалькі відэакамэр назіраньня. Як мінімум адна з гэтых камэр магла знаходзіцца пад кантролем расейскіх спэцслужбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве заявілі, што Ўкраіна спрабавала нанесьці ўдар бесьпілётнікамі па Крамлі. У Кіеве адпрэчыліКрэмль, які выступіў зь першай заявай прыкладна праз 12 гадзін пасьля інцыдэнту, настойвае на тым, што гэта была спроба забойства Пуціна «кіеўскім рэжымам» і што цэлі былі зьбітыя расейскімі сродкамі СПА. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў пазьней усклаў адказнасьць ня толькі на Ўкраіну, але і на ЗША, якія адмаўляюць сваю датычнасьць да інцыдэнту:
«Мы добра ведаем, што рашэньні аб такіх дзеяньнях, аб такіх тэрактах прымаюцца ня ў Кіеве, а ў Вашынгтоне», — заявіў Пяскоў журналістам 4 траўня, не прыводзячы ніякіх доказаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ўступіць у NATO. Што далей?У Расеі заяўляюць, што за «атакай на Крэмль» стаіць Вашынгтон
Украіна неаднаразова адмаўляла напады на расейскую тэрыторыю:
«Мы не нападалі ні на Пуціна, ні на Маскву. Мы ваюем на сваёй тэрыторыі. Мы абараняем нашыя вёскі і гарады», — заявіў Зяленскі падчас візыту ў Хэльсынкі 4 траўня.
Аднак выглядае, што Ўкраіна вядзе тайныя апэрацыі ўнутры Расеі на працягу некалькіх месяцаў, выкарыстоўваючы бесьпілётнікі і, магчыма, спэцназ для ўдараў па такіх цэлях, як паліўныя сховішчы і трубаправоды.
Расейская авіябаза, дзе базуюцца стратэгічныя бамбавальнікі і якая знаходзіцца за сотні кіляметраў ад украінскай мяжы, была атакаваная двойчы. Расейскія вайскоўцы заяўляюць аб зьбіцьці бесьпілётнікаў у паветранай прасторы Масквы і ваколіц. За апошнія дні неаднаразова наносіліся ўдары па расейскіх караблях і іншых аб’ектах у акупаваным Крыме, дзе базуецца Чарнаморскі флот Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, што 9 траўня Маскву наведае адзін замежны кіраўнік. І гэта не ЛукашэнкаДарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Украіны Міхайла Падаляк выказаў здагадку, што інцыдэнт зь бесьпілётнікам 3 траўня можа дазволіць Расеі апраўдаць атакі на цывільныя абʼекты ва Ўкраіне. Ён таксама заявіў, што прычынай палётаў бесьпілётнікаў на тэрыторыі Расеі магла стаць «партызанская дзейнасьць мясцовых атрадаў супраціву».
Большасць экспэртаў прыйшлі да высновы, што інцыдэнт наўрад ці быў замахам на Пуціна: расейскі лідэр рэдка начуе ў Крамлі. Ён аддае перавагу спыняцца ў афіцыйнай дзяржаўнай рэзыдэнцыі ў прыгарадзе Нова-Агарова або ў раскошным сочынскім Чарнаморскім палацы.
Аднак, калі б украінцы сапраўды несьлі адказнасьць, гэта было б сурʼёзнай ганьбай для Масквы, ашаламляльным парушэньнем расейскай бясьпекі і супрацьпаветранай абароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія самалёты разам зь беларускімі зноў патрулююць неба Беларусі
«Калі гэта была ўкраінская атака, лічыце гэта дэманстрацыйным ударам і дэманстрацыяй сілы: „Ня думайце, што Масква ў бясьпецы“», — напісаў у Twitter экспэрт у расейскіх спэцслужбах Марк Галеоці.
Тэлеграм-канал Baza, які, як мяркуецца, мае сувязі з расейскімі праваахоўнымі органамі, цытуе неназваных чыноўнікаў, якія заявілі, што пра бесьпілётнікі паведамілі жыхары Маскоўскай вобласьці, але прадстаўнікі Мінабароны не ўспрынялі гэтыя паведамленьні ўсурʼёз, пакуль дроны не апынуліся ў паветранай прасторы Масквы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыгожын на фоне трупаў вагнэраўцаў назваў Шайгу «поскудзьдзю» і прыгразіў выхадам з БахмутаПаведамляецца, што ўкраінскія чыноўнікі нібыта плянавалі атакаваць Маскву непасрэдна. У мінулым месяцы The Washington Post спасылалася на даклад амэрыканскай выведкі, які прасачыўся, аб тым, што кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, генэрал-маёр Кірыла Буданаў хацеў нанесьці «інтэнсіўныя атакі» на Маскву і іншыя гарады ў гадавіну расейскага ўварваньня. У паведамленьні гаворыцца, што амэрыканскія чыноўнікі пераканалі Буданава адмовіцца ад гэтага пляну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Для Расеі Ўкраіна — толькі мішэнь. Зь мішэньню не размаўляюць, у яе страляюць», — Віталь ПортнікаўАфіцыйныя асобы ў Вашынгтоне заявілі, што ЗША не атрымлівалі папярэджаньня аб плянах такой атакі. Белы дом заявіў, што ня можа пацьвердзіць гэтыя заявы, але прэс-сакратар Карын Жан-Пʼер заявіла, што Злучаныя Штаты не заахвочваюць Украіну атакаваць чужую тэрыторыю.
«З пачатку гэтага канфлікту Злучаныя Штаты, безумоўна, не заахвочвалі, не дазвалялі і не дазваляюць Украіне наносіць удары за яе межамі», — заявіла яна журналістам 3 траўня.
Каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джон Кірбі адмаўляў дачыненьне ЗША, заявіўшы, што Пяскоў «проста хлусіў», калі абвінаваціў Вашынгтон у нападах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дрон зноў атакаваў нафтаперапрацоўчы завод на Кубані. Ён ужо гарэў пасьля такой атакіПершая публічная заява Крамля з нагоды інцыдэнту была пагрозьлівай:
«Расейскі бок мае права прымаць меры ў адказ, дзе і калі палічыць патрэбным».
Гэта падагрэла дапушчэньне, што гэта мог быць арганізаваны Расеяй інцыдэнт пад «фальшывым сьцягам», накіраваны на стварэньне нагоды для далейшых ці новых дзеяньняў супраць Украіны. Дзьмітрый Мядзведзеў, былы прэзыдэнт Расеі, які зьяўляецца прыхільнікам вайны супраць Украіны, заклікаў да «фізычнага зьнішчэньня Зяленскага».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджанага ва Ўкраіне беларуса з ПВК «Вагнэр» вызвалілі ад пакараньня — ён трапіў у сьпіс абмену ваеннапалонныміУрокі гісторыі
Пасьля распаду Савецкага Саюзу адбыўся як мінімум яшчэ адзін інцыдэнт, абставіны якога доўга разглядаліся як магчымы «фальшывы сьцяг» — выбухі жылых дамоў у 1999 годзе, што прывялі да Другой чэчэнскай вайны і, на думку многіх расейскіх экспэртаў і актывістаў, расчысьцілі шлях Пуціну да прэзыдэнцтва празь некалькі месяцаў:
«Калі гэта Масква і „фальшывы сьцяг“ — гэта адчай, — сказаў Ніксі. — І гэта высокарызыкоўная стратэгія, якая можа быць раскрытая, улічваючы тое, наколькі кепскія рашэньні яны прымаюць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У кіеўскім гандлёвым цэнтры здарыўся пажар, выкліканы падзеньнем абломкаў украінскага Bayraktar TB2Падрыхтоўка да наступу
Нароўні з інцыдэнтам зь бесьпілётнікам на фоне росту чаканьняў заплянаванага ўкраінскага контранаступу супраць расейскіх сілаў на ўсходзе ці поўдні Ўкраіны назіраецца павелічэньне колькасьці выбухаў у памежных рэгіёнах і нават відавочныя дывэрсіі на чыгунчцы.
Пасьля цяжкай зімы, падчас якой абодва бакі не дасягнулі адчувальнага прагрэсу, контранаступ можа стаць галоўным пунктам пералому ў 15-месячнай вайне, калі Ўкраіна моцна будзе намагацца паказаць сваім заходнім саюзьнікам, што яна ўсё яшчэ здольная нанесьці моцны ўдар па Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што неабходна Ўкраіне для контрнаступу? Пра гэта выказаўся прэзыдэнт Чэхіі пасьля візыту ў Кіеў, Барадзянку і Дніпро ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Украіны анансаваў хуткі пачатак контранаступу ўкраінскіх Ўзброеных сіл