«Улада Грузіі павінна тэрмінова перастаць зводзіць палітычныя рахункі з украінскім грамадзянінам, гарантаваць выкананьне ягоных правоў і перадаць яго Ўкраіне. МЗС Украіны будзе працягваць абараняць інтарэсы грамадзяніна Ўкраіны Міхэіла Саакашвілі, які павінен быць вызвалены», — адзначаецца ў заяве МЗС Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саакашвілі не вызваляць з турмы па стане здароўяТбіліскі гарадзкі суд на пасяджэньні 6 лютага адмовіўся адтэрмінаваць Міхэілу Саакашвілі пакараньне або вызваліць яго ў сувязі зь цяжкім станам здароўя. Апроч таго, суд ня ўзяў да ўвагі заключэньне мэдыкаў аб цяжкасьці захворваньня Міхэіла Саакашвілі. Суд таксама адмовіў у дазволе вывезьці яго на лячэньне за мяжу.
Раней адвакаты Саакашвілі паведамлялі, што ён у рэанімацыі. Паплечнікі экс-прэзыдэнта лічаць, што яго ў турме атруцілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна патрабуе ад Грузіі перадаць ёй Міхэіла Саакашвілі, параўнала абыходжаньне зь ім з «традыцыямі НКВД»Міхэіла Саакашвілі ў 2021 годзе асудзілі на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў злосным перавышэньні службовых паўнамоцтваў. У траўні мінулага году здароўе палітыка пачало пагаршацца, з 12 траўня ён знаходзіцца ў прыватнай клініцы, застаючыся пры гэтым пад вартай.
30 студзеня прэсавы сакратар Саакашвілі Георгі Чаладзэ паведаміў, што яго перавялі ў аддзяленьне рэанімацыі, але дырэктарка клінікі не пацьвердзіла гэтую інфармацыю. Сябры сям’і і адвакаты дамагаліся вызваленьня Саакашвілі, каб вывезьці яго на лячэньне за мяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапарлямэнт абмяркоўвае інтэграцыю Грузіі ў ЭЗ праз сытуацыю вакол экс-прэзыдэнта СаакашвіліСаакашвілі назваў рашэньне суду «сьмяротным прысудам», вынесеным у інтарэсах ягоных палітычных праціўнікаў.
Раней Саакашвілі заяўляў адвакатам, што яго «забіваюць у турме тымі ж мэтадамі, што і Сяргея Магніцкага», і нават «яшчэ больш вытанчана і публічна». Ён зьвярнуўся да вядомага фінансіста Ўільяма Браўдэра з просьбай дапамагчы мясцовым праваабарончым групам у стварэньні «новага „сьпісу Магніцкага“, не чакаючы сьмяротнага зыходу». Браўдэр паабяцаў спрыяць і папрасіў адвакатаў Саакашвілі выслаць яму сьпіс асобаў, якіх яны лічаць вінаватымі ў меркаваным атручваньні грузінскага палітыка. Ён заявіў, што перадасьць сьпіс заходнім урадам, каб тыя, магчыма, увялі санкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Саакашвілі пагоршылася здароўе, на судзе ён пажадаў перамогі Ўкраіне і папрасіў пахаваць яго сэрца ў КіевеНа пачатку студзеня ў Грузіі і яшчэ больш як у 20 краінах прайшлі акцыі ў падтрымку Саакашвілі. Удзельнікі акцый заклікалі вызваліць палітыка і даць яму магчымасьць прайсьці лячэньне ў ЭЗ. Некаторыя актывісты абвінавачвалі цяперашнія ўлады Грузіі ў тым, што яны дамагаюцца сьмерці Саакашвілі.