Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Саакашвілі пагоршылася здароўе, на судзе ён пажадаў перамогі Ўкраіне і папрасіў пахаваць яго сэрца ў Кіеве


Скрыншот падчас суду над Міхэілам Саакашвілі
Скрыншот падчас суду над Міхэілам Саакашвілі

Зьняволены экс-прэзыдэнт Грузіі і яго прыхільнікі настойваюць, што прычынай пагаршэньня стану магло стаць атручваньне.

Зьняволены экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі 1 лютага дыстанцыйна падключыўся да пасяджэньня Тбіліскага гарадзкога суду, які разглядае хадайніцтва адвакатаў аб адтэрміноўцы прысуду і вызваленьні Саакашвілі па стане здароўя, паведамляе сайт «Эхо Кавказа».

На ўкраінскай мове ён зачытаў свой зварот да Ўкраіны, у якім заявіў, што ўпэўнены ў яе перамозе:

«Але калі я ня выжыву, маё сэрца павінна быць пахаванае ў Кіеве», — сказаў Саакашвілі.

Ён таксама заявіў, што ў турме яго катавалі і атручвалі, піша сайт Newsgeorgia.ge. Затым экс-прэзыдэнт падняў майку і прадэманстраваў суду свой фізычны стан:

«Адзінае, пра што я прашу, — даць мне магчымасьць адэкватнага лячэньня», — сказаў Саакашвілі, зьвяртаючыся да суду.

На пачатку сёлетняга студзеня ў Грузіі і яшчэ больш як у 20 краінах прайшлі пікеты ў падтрымку Саакашвілі. Удзельнікі заклікалі вызваліць палітыка і даць яму магчымасьць прайсьці лячэньне ў ЭЗ. Некаторыя актывісты абвінавачвалі цяперашнія ўлады Грузіі ў тым, што яны дамагаюцца сьмерці Саакашвілі.

  • Экс-прэзыдэнт Грузіі, які мае ўкраінскае грамадзянства, быў арыштаваны ў Тбілісі ўвосень 2021 году пасьля патаемнага вяртаньня ў краіну. Да таго часу ў дачыненьні да яго быў вынесены завочны прысуд — 6 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб перавышэньні паўнамоцтваў.
  • У сувязі з аслабленьнем здароўя Саакашвілі перавялі ў цывільную клініку ў Тбілісі. Сам палітык і ягоныя прыхільнікі настойваюць на тым, што пагаршэньне стану магло быць выклікана атручэньнем. Улады Грузіі сьцьвярджаюць, што для такіх высноў няма доказаў.
  • Крымінальны перасьлед Міхэіл Сакашвілі называе палітычна матываваным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG