Вызвалілі Хершэ; Лукашэнка сустрэўся з Пуціным, а Ціханоўская з Блінкенам, «ДНР» і «ЛНР» вязуць людзей ў Расею. Найважнейшае за 18 лютага

Палітзьняволеная грамадзянка Швайцарыі, беларуска Натальля Хершэ выйшла на волю. 18 лютага 2022

Палітзьняволеная грамадзянка Швайцарыі, беларуска Натальля Хершэ выйшла на волю. 18 лютага 2022

Падзеі 18 лютага.

Палітзьняволеную грамадзянку Швайцарыі Натальлю Хершэ вызвалілі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яна хацела хутчэй апынуцца ў палёце!» — брат пра вызваленую Натальлю Хершэ. ВІДЭА

Амэрыканскае выданьне Foreign Policy паведаміла, што Расея падрыхтавала сьпісы людзей, якія маюць быць арыштаваныя ці забітыя ў выпадку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Foreign Policy: Расея падрыхтавала сьпісы для арыштаў і забойстваў ва Ўкраіне. Там ёсьць і беларусы

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін 18 лютага правялі перамовы ў Крамлі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адказ будзе абсалютна асымэтрычны». Лукашэнка сустрэўся з Пуціным і абвінаваціў Захад у спробах разьвязаць вайну

Сьвятлана Ціханоўская 17 лютага прыбыла ў Мюнхэн, дзе выступіць на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гаворка ішла пра пагрозы беларускаму сувэрэнітэту». Ціханоўская сустрэлася зь дзяржсакратаром ЗША Блінкенам

Так званыя кіраўнікі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» 18 лютага заклікалі жыхароў як найхутчэй эвакуавацца ў Расею, матывуючы гэта «ўзрастаньнем пагрозы нападу з боку Украіны»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Луганскай вобласьці пад абстрэлы баевікоў трапіў гуманітарны канвой. «ДНР» і «ЛНР» абвясьцілі пра эвакуацыю людзей ў Расею

Высьветлілася, што данбаскія сэпаратысты запісалі звароты аб эвакуацыі насельніцтва ў Расею за два дні да яе пачатку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Данбаскія сэпаратысты запісалі звароты аб эвакуацыі насельніцтва ў Расею за два дні да яе пачатку

Палітвязьня Ўладзімера Мацкевіча пасьля таго, як ён спыніў галадаваньне, наведаў ягоны адвакат

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакат паведаміў пра стан здароўя Мацкевіча пасьля галадоўкі

Анархіст Мікіта Емяльянаў працягвае «сухую галадоўку» ад 3 лютага

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анархіст Мікіта Емяльянаў трэці тыдзень галадае за кратамі, ён адбыў 4,5 месяца ў карцары і ШЫЗА

Рэфэрэндум аб зьменах у Канстытуцыю пройдзе ва ўмовах узмоцненага рэжыму з боку міліцыі і выратавальнікаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэфэрэндум узмоцненага рэжыму: ужо завялі 200 крымінальных спраў за пагрозы і абразы чыноўнікаў

Амбасада ЗША ў Менску абвясьціла, што спыніла ўсе візавыя паслугі з 15 лютага

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасада ЗША ў Менску перастала аказваць візавыя паслугі, бо не хапае пэрсаналу пасьля скарачэньняў пад ціскам уладаў Беларусі

ЗША заклікалі прыцягнуць да адказнасьці ўсіх датычных да прымусовай пасадкі Ryanair у Менску

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША заклікалі прыцягнуць да адказнасьці ўсіх датычных да прымусовай пасадкі Ryanair у Менску

Прадстаўнік Злучаных Штатаў у АБСЭ Майкл Карпэнтэр заявіў, што, паводле ацэнак ЗША, Расея сканцэнтравала ад 169 000 да 190 000 вайскоўцаў на тэрыторыі Ўкраіны і каля яе межаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік ЗША: Расея ўжо мае 169 000–190 000 вайскоўцаў ва Ўкраіне і каля яе межаў