Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША ў Менску перастала аказваць візавыя паслугі, бо не хапае пэрсаналу пасьля скарачэньняў пад ціскам уладаў Беларусі


Амбасада ЗША ў Менску, архіўнае фота
Амбасада ЗША ў Менску, архіўнае фота

Амбасада ЗША ў Менску абвясьціла, што перастала аказваць усе візавыя паслугі з 15 лютага ў сувязі крытычным недахопам пэрсаналу, выкліканым патрабаваньнямі з боку ўладаў Беларусі скараціць колькасьць супрацоўнікаў.

У паведамленьні амбасады на афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку гаворыцца, што цяпер будуць аказвацца толькі крытычна важныя паслугі амэрыканскім грамадзянам.

«Амбасада ЗША шкадуе, што дзеяньні беларускіх уладаў абмежавалі магчымасьці консульскіх службаў», — адзначаецца ў паведамленьні.

Раней крыніцы Свабоды ў Менску паведамілі, што беларускае Міністэрства замежных спраў нібыта патрабуе ад амбасады ЗША звольніць супрацоўнікаў, якія маюць беларускае грамадзянства.

Пры гэтым колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску раней на патрабаваньне МЗС была рэзка скарочаная. Такія ж патрабаваньні да штату амбасады ЗША ў Маскве раней выказвалі ў расейскім МЗС.

16 сьнежня Офіс Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) у Беларусі цалкам спыніў сваю працу на патрабаваньне ўладаў.

Прызначаную амбасадарку ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр летась не дапусьцілі ў Беларусь. Цяпер яна працуе зь Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG