Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данбаскія сэпаратысты запісалі звароты аб эвакуацыі насельніцтва ў Расею за два дні да яе пачатку


Зь відэафайлу са зваротам Дзяніса Пушыліна
Зь відэафайлу са зваротам Дзяніса Пушыліна

Кіраўнікі прарасейскіх сэпаратыстаў Данбасу запісалі відэазвароты з аб’явай пра эвакуацыю насельніцтва ў Расею за два дні да яе абвяшчэньня.

У гэтым пераканаўся карэспандэнт Радыё Свабода, які вывучыў мэтададзеныя файлаў зь відэазваротамі.

Аб эвакуацыі ў сувязі з абвастрэньнем сытуацыі было абвешчана 18 лютага. Гэтая дата названа «сёньняшняй» у звароце лідэра данецкіх сэпаратыстаў Дзяніса Пушыліна. Аднак абодва ролікі — звароты Пушыліна і лідэра так званай «ЛНР» Леаніда Пасечніка, — як вынікае з мэтададзеных, былі запісаны яшчэ 16 лютага.

У запісаным яшчэ ў сераду звароце Пушыліна гаворыцца, што расейскія ўлады гатовыя прыняць уцекачоў. Аднак адразу пасьля яго публікацыі ў пятніцу расейскія чыноўнікі не камэнтавалі сытуацыю, робячы выгляд, што ім нічога не вядома аб эвакуацыі. Пазьней улады Растоўскай вобласьці паведамілі аб падрыхтоўцы лягераў для ўцекачоў, а прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паабяцаў кожнаму з іх па 10 тысяч расейскіх рублёў (каля 130 даляраў).

Колькі менавіта чалавек зьбіраюцца эвакуіраваць у Расею — не паведамлялася. Пушылін у інтэрвію расейскаму дзяржаўнаму тэлеканалу казаў, што гаворка можа ісьці аб «сотнях тысяч» уцекачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG