Макей абвінаваціў ААН, што арганізацыя фінансавала пратэсты ў Беларусі; парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне. Найважнейшае за 26 верасьня

Парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне, 26 верасьня 2021

Падзеі 26 верасьня

У Нямеччыне прайшлі парлямэнцкія выбары

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі экзыт-полаў ня вызначылі пераможцу на выбарах у Нямеччыне. Хто набраў найбольш

Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей сустрэўся з генэральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. Падчас размовы беларускі міністар заявіў аб датычнасьці прадстаўнікоў ААН у Беларусі да фінансаваньня пратэстаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей паскардзіўся кіраўніку ААН, што арганізацыя фінансавала ўдзельнікаў беларускіх пратэстаў

Затрыманыя 22 і 23 верасьня страйкамаўцы і супрацоўнікі заводаў дагэтуль утрымліваюцца ў СІЗА КДБ і гомельскім СІЗА № 3

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых рабочых вінавацяць у здрадзе дзяржаве і спробе захапіць уладу, — праваабаронцы

«Усе цяжкія выпадкі COVID-19 (пацыенты на апаратах ШВЛ і якія маюць патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі) — гэта непрышчэпленыя ад каранавірусу» — міністар здароўя Піневіч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар здароўя: у Беларусі ўсе цяжкія выпадкі COVID-19 назіраюцца ў непрышчэпленых пацыентаў

На 56-м годзе жыцьця памёр знакаміты беларускі футбаліст Сяргей Герасімец

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр знакаміты беларускі футбаліст Сяргей Герасімец

26 верасьня, на 55 дзень пасьля забойства, адбылося пахаваньне кіраўніка Беларускага дому ва Ўкраіне Віталя Шышова

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віталя Шышова пахавалі праз 55 дзён пасьля гібелі

У сям’і мігрантаў, якая жыве ў цэнтры прыёму ўцекачоў у Літве, памерла дзіця

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У лягеры для ўцекачоў у Літве памерла дзіця, адбыліся хваляваньні

Сёньня, 26 верасьня, закончыўся чатырохдзённы міжнародны кніжны фэстываль і кірмаш у Празе. Адным з найбольш яскравых пунктаў насычанай праграмы фэстывалю была сэрыя сустрэч зь беларускімі пісьменьнікамі і журналістамі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Робім сваё, упарта, не зважаючы на абставіны». Як беларусы ўдзельнічалі ў фэстывалі Svět knihy у Празе