Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лягеры для ўцекачоў у Літве памерла дзіця, адбыліся хваляваньні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзіця было хворым яшчэ да прыбыцьця ў Літву празь Беларусь.

У сям’і мігрантаў, якая жыве ў цэнтры прыёму ўцекачоў у Руклі, памерла дзіця. Сьмерць зафіксавалі ў лякарні, куды яго прывезьлі для шпіталізацыі, паведаміла агенцтву BNS у нядзелю Міністэрства сацыяльнай абароны і працы Літвы.

Дзіця было 2010 году нараджэньня. Сям’я мігрантаў — бацька і сын — прыбылі ў цэнтар 6 жніўня адразу пасьля таго, як трапілі ў Літву з тэрыторыі Беларусі. Дзіця было паралізаванае, з эпілепсіяй і іншымі хваробамі. Бацька растлумачыў чыноўнікам, што дзіця стала інвалідам, атрымаўшы траўму галавы год таму ў роднай краіне.

Першапрычынай сьмерці дзіцяці сталі праблемы з сэрцам і лёгкімі.

Тым часам частка мігрантаў распаўсюдзіла плёткі пра тое, што дзіця ў лягеры забіла паліцыя. Некалькі мігрантаў паспрабавалі ўцячы зь месца ўтрыманьня, але іх затрымала паліцыя, інфармуе Delfi.

Сёлета амаль 4,2 тысячы мігрантаў незаконна ўехалі ў Літву празь мяжу зь Беларусьсю. Каб зрэагаваць на гэта ўрады Літвы, а затым Латвіі і Польшчы істотна пастрожылі заканадаўства аб нелегальным перасячэньні дзяржаўнай мяжы, а таксама выслалі ў памежныя зь Беларусьсю раёны падмацаваньне з вайсковых злучэньняў. Лукашэнку наўпрост абвінавацілі ў спрыяньні нелегальнай міграцыі ў краіны Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG