Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей паскардзіўся кіраўніку ААН, што арганізацыя фінансавала ўдзельнікаў беларускіх пратэстаў


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей сустрэўся з генэральным сакратаром ААН Антонію Гутэрышам. Падчас размовы беларускі міністар заявіў аб датычнасьці прадстаўнікоў ААН у Беларусі да фінансаваньня пратэстаў.

Аб сустрэчы Макей расказаў тэлеканалу «Беларусь-1», піша zerkalo.io. Пасьля падзяк у бок кіраўніцтва ААН і падкрэсьленьня важнасьці «працягу сумесных намаганьняў, накіраваных на ўмацаваньне міру і стабільнасьці ў рэгіёне», міністр дадаў, што лічыць недапушчальным выкарыстаньне «асобных структур ААН для дэманізацыі Беларусі, дыскрэдытацыі Беларусі з абсалютна надуманых палітызаваных матываў».

Макей зазначыў, што генэральны сакратар ААН «нават ня ведаў некаторых момантаў».

— І я так разумею, што асобныя яго памочнікі, а гэтыя памочнікі, як нам вядома, зьяўляюцца прадстаўнікамі краін – чальцоў Эўрапейскага зьвязу, за яго сьпінай робяць шэраг, скажам, непрывабных рэчаў. І калі ў найбліжэйшы час будуць апублікаваныя адпаведныя матэрыялы па лініі ААН з падачы гэтых памочнікаў генэральнага сакратара, мы раскажам аб тым, як некаторыя прадстаўнікі каманды ААН у Беларусі скарысталі фінансавыя сродкі ААН, якія выдзяляюцца для людзей з інваліднасьцю, на падтрымку ўдзельнікаў пратэставых акцый і да таго падобнае, — заявіў кіраўнік беларускага МЗС.

Макей 21-28 верасьня наведвае Нью-Ёрк для ўдзелу ў 76-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG